У Польшчы ўсталююць 14-метровую статую Яна Паўла II
7- 28.11.2012, 15:44
У Польшчы плануюць усталяваць самую вялікую ў свеце статую Папы Рымскага Яна Паўла II.
Яе вышыня дасягне амаль 14 метраў.
Па папярэдніх дадзеных, скульптуру усталююць у Чэнстахове на поўдні Польшчы, паведамляе РІА «Новости».
Штогод гэты горад наведваюць мільёны паломнікаў, якія ідуць пакланіцца цудатворнаму Чэнстахоўскаму абразу Божай Маці.
На сёння ж найбуйнейшым помнікам першаму пантыфіку-паляку, які памёр у 2005 годзе, лічыцца 12-метровая статуя, усталяваная ў Чылі.