29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA: Магчыма, Curiosity знайшоў на Марсе арганіку

15
NASA: Магчыма, Curiosity знайшоў на Марсе арганіку

Марсаход Curiosity, магчыма, выявіў на Чырвонай планеце простыя арганічныя малекулы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Лабараторыі рэактыўнага руху NASA Чарльз Элачы. Ён дадаў, што дакладныя высновы рабіць рана - канчатковыя вынікі даследавання будуць абвешчаныя ў пачатку снежня.

Прадстаўнік NASA дадаў, што марсаход не абсталяваны апаратурай, здольнай выяўляць жывыя арганізмы, аднак можа вызначаць прысутнасць арганічных рэчываў, перадае «РІА Новости».

На мінулым тыдні навуковы кіраўнік місіі Джон Гротцынгер заявіў, што Curiosity знайшоў на Марсе «нешта неверагоднае» і знаходка можа ўвайсці ў падручнікі па гісторыі. Верагодна, навуковец меў на ўвазе арганічныя малекулы, аб якіх сёння распавёў Чарльз Элачы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках