29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая правярае Таццяну Рэвяка па справе Бяляцкага

3
Падатковая правярае Таццяну Рэвяка па справе Бяляцкага

Улады не спыняюць ціск на праваабаронцаў «Вясны».

«Калі падатковая праверка за апошнія дзесяць гадоў не выявіла ў мяне ніякіх парушэнняў, якія маглі б сведчыць пра тое, што я хавала свае даходы, мне сказалі, што ў падатковую перададзеная інфармацыя са справы Алеся Бяляцкага ў той частцы, якая тычылася маіх звестак і прызнання таго, што я атрымлівала ад яго сродкі на праваабарончую дзейнасць. Больш за тое, у справе фігураваў рахунак на маё імя. Цяпер гэта другая спроба высветліць, цяпер ўжо праз падатковыя органы, з якімі мэтамі быў адкрыты гэты рахунак і якія сродкі туды пералічваліся», - распавяла сайту charter97.org сябра Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Таццяна Рэвяка.

Па словах праваабаронцы, улады выкарыстоўваюць любыя метады для ціску на супрацоўнікаў «Вясны»:

«Відаць, беларускія ўлады незадаволеныя тым, што арышт Алеся Бяляцкага не стаў крахам для «Вясны», тым, што арганізацыя працуе прыкметна і эфектыўна. Таму ўлады выкарыстоўваюць любыя сродкі, каб ціснуць на сябраў праваабарончага цэнтра. Тое, што літаральна пазаўчора ў нас быў канфіскаваны офіс - гэта балючы ўдар. Алесь Бяляцкі за кратамі, Валянцін Стэфановіч увесь год судзіўся і атрымаў вялікія грашовыя спагнанні за тыя сродкі, якія ён атрымліваў на праваабарончую дзейнасць. Дзякуй богу, што ён на волі. Унясенне праваабаронцаў «Вясны» ў спісы невыязных, выклікі ў КДБ, праверка падатковай за апошнія 10 гадоў - усё гэта проста рэакцыя на нашу дзейнасць».

Праваабаронца лічыць, што пакуль што ёй пагражае максімум адміністрацыйная справа:

«Цяпер размова ідзе аб тых сумах, якія фігуруюць у судовых дакументах па справе Бяляцкага. Па той інфармацыі, якая ёсць у гэтай справе, больш чым адміністрацыйная справа мне не пагражае».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках