24 красавiка 2024, Серада, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаны збор сродкаў для арыштаванага Андрэя Гайдукова

9
Абвешчаны збор сродкаў для арыштаванага Андрэя Гайдукова

Ініцыятыва зыходзіць ад удзельнікаў грамадскага аб'яднання «Свабодны рэгіён».

Актывіст «Свабоднага рэгіёну» Яўген Парчынскі тлумачыць: «Грошы патрэбныя на аплату паслуг адваката і на перадачы Андрэю».

Па словах Гайдукова, сваякі нанялі адваката з Менска, каб было прасцей дамаўляцца пра візіты ў СІЗА КДБ. Аднак следчы, які вядзе справу Андрэя Гайдукова - з Віцебска, для вядзення допытаў ён кожны раз прыязджае ў Менск, перадае «Радыё Свабода».

У дачыненні да Андрэя Гайдукова ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці». Паведамляецца, што ён быў «затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы».

Як стала пазней вядома, на самой справе Гайдукоў быў арыштаваны за захоўванне друкаванай газеты «Хартыя'97».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках