19 красавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кран пад Лагойскам патрушчыў легкавікі

19

25-тонны аўтакран заваліўся на два аўтамабілі на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў у вёсцы Харошае Лагойскага раёна.

Ён заваліўся на левы бок падчас правядзення рамонтных работ, расказалі ратавальнікі. На жаль, не абышлося без пацярпелых: траўмы атрымалі два чалавекі.

- У момант падзення ў адным з легкавікоў знаходзіліся двое мужчын, - распавялі ў МНС. - Абодва пацярпелі. Работнікі прадпрыемства выкарысталі іншы кран і змаглі выцягнуць людзей з салона. Іх тут жа перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, піша onliner.by.

Як высветлілася, абодва пацярпелыя - работнікі прадпрыемства. Адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане. Стан другога лекары расцэньваюць як сярэдні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках