24 красавiка 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праляскоўскі зоймецца «самавольствам ананімаў» у Інтэрнэце

85
Праляскоўскі зоймецца «самавольствам ананімаў» у Інтэрнэце

Міністру інфармацыі Беларусі не даюць спакою «ананімныя правакатары».

Аб гэтым міністр інфармацыі Беларусі, старшыня Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СГС) Алег Праляскоўскі сказаў у інтэрв'ю часопісу «За рубежом», паведамляе БелТА.

Акрэсліваючы сваю пазіцыю па пытанні цэнзуры ў Інтэрнэце і перспектывы стварэння вольнай інфармацыйнай прасторы, Алег Праляскоўскі адзначыў, што ў Беларусі з 2010 года былі прынятыя меры рэгулявання доступу і працы ў сетцы Інтэрнэт.

Міністэрства інфармацыі Беларусі прымала непасрэдны ўдзел у распрацоўцы гэтых дакументаў.

«Нам прыемна, што і расейскія калегі, і адказныя ведамствы іншых краін пайшлі ў адным кірунку - да чыстага, адказнага і законапаслухмянага Інтэрнэту. У рэальным свеце чалавек, які парушыў закон, павінен няўхільна за гэта адказаць. Значыць, гэтак жа павінна быць і ў глабальнай сетцы. Інтэрнэт павінен быць вольны не толькі ад цэнзуры і дыктату, але і ад самавольства ананімных правакатараў і злачынцаў», - лічыць старшыня СГС.

Нагадаем, Праляскоўскі быў прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 4 снежня 2009 года. У гэтым жа годзе ў краіне ўступіў у дзеянне новы жорсткі закон аб СМІ, які змяніў парадак устанаўлення, дзяржрэгістрацыі, перарэгістрацыі СМІ і распаўсюджвання іх прадукцыі. Прыняцце закона выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўнікі беларускай незалежнай прэсы расцанілі яго як узмацненне жорсткасці парадку дзейнасці СМІ, а міжнародныя арганізацыі заклікалі ўрад прывесці закон у адпаведнасць з сусветнымі стандартамі.

Дзеянне новага закона журналісты адчулі як раз падчас знаходжання Праляскоўскага на пасадзе міністра інфармацыі. Супраць супрацоўнікаў незалежных СМІ заводзіліся крымінальныя і адміністрацыйныя справы. За выкананне сваёй працы многія беларускія незалежныя журналісты апынуліся за кратамі. У 2011 годзе міністэрства інфармацыі ініцыявала закрыццё газет «Наша Нiва» і «Народная воля».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках