25 красавiка 2024, Чацвер, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўраопт» возьме крэдыт на $100 мільёнаў

28
«Еўраопт» возьме крэдыт на $100 мільёнаў

Банкаўская група «Альфа-банк» прыняла рашэнне аб прадастаўленні сіндыкаванага крэдыту ТАА «Еўрагандаль» (сетка магазінаў «Еўраопт») на суму 100 мільёнаў даляраў.

Крэдыт выдзяляецца з боку ААТ «Альфа-банк» (Расея) і ЗАТ «Альфа-банк» (Беларусь), прычым асноўная частка крэдыту - сродкі расейскага боку.

«Еўрагандаль» стаў першай рознічнай харчовай кампаніяй, якая выйшла за межы Беларусі, сёння гэтая сетка прадстаўлена і ў Расеі. Сіндыкаваны 5-гадовы крэдыт Альфа-банка (Расея) на суму $100 млн. упершыню выдаецца прыватнай кампаніі Беларусі, перадае БелТА.

«Здзелка сведчыць аб даверы да беларускай кампаніі як адказнага партнёра, а таксама пацвярджае надзейнасць рознічнага рэтэйла як прывабнай для інвеставання галіны», - сказаў Барыс Медавы, кіруючы дырэктар па працы з буйнымі карпаратыўнымі кліентамі Альфа-банка (Расея).

«У першую чаргу пазыковыя сродкі пойдуць на развіццё сеткі, у капітальныя ўкладанні - на будаўніцтва новых крам сеткі. У наступным годзе, у тым ліку і дзякуючы прыцягнутым крэдытным сродкам, мы плануем пашырыць сваю сетку яшчэ на сотню гандлёвых аб'ектаў», - заявіў генеральны дырэктар ТАА «Еўрагандаль» Андрэй Зубкоў.

Агентам па крэдыце выступае Альфа-банк (Беларусь). Як паведаміў Барыс Медавы, адным з варыянтаў далейшага супрацоўніцтва з гэтай беларускай кампаніяй можа быць арганізацыя Альфа-банкам сіндыкаваных крэдытаў з удзелам іншых банкаў-нерэзідэнтаў, у тым ліку і расейскіх.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках