25 красавiка 2024, Чацвер, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выдасць Расеі збеглага чыноўніка

8
Польшча выдасць Расеі збеглага чыноўніка

Мінюст Польшчы выдасць Расеі былога намесніка пракурора Маскоўскай вобласці Аляксандра Ігнаценку.

Ён праходзіць па справе аб «крышаванні» падмаскоўных казіно, да 9 лютага, паведаміў намеснік кіраўніка ведамства Міхал Крулікоўскі.

«Рашэнне аб экстрадыцыі прынята, застаецца толькі пытанне арганізацыі перадачы», - заявіў чыноўнік.

Ігнаценка знаходзіцца ў польскай турме 11 месяцаў. Выдача былога намесніка кіраўніка Масаблпракуратуры павінна адбыцца не пазней 9 лютага, калі скончыцца тэрмін яго часовага арышту, перадае ВВС.

Як адзначае Крулікоўскі, выдача падазраванага па «ігральнай справе» можа адбыцца да заканчэння тэрміну арышту. «Гэта тэхнічнае пытанне», - адзначыў намеснік кіраўніка мінюста Польшчы.

Адказваць за выдачу будзе польская паліцыя, якая суправодзіць Ігнаценку да польска-расейскай мяжы, дзе яго сустрэнуць прадстаўнікі расейскага боку.

Адвакат экс-пракурора Аляксандр Перапёлкін ў траўні падаў скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, у якой паказаў, што правы яго падабароннага ў Расеі могуць быць парушаныя, так як пасля экстрадыцыі Ігнаценку можа чакаць пазасудовая расправа.

Вынікі разгляду гэтай скаргі пакуль невядомыя.

Судзіць за «хабарніцтва»

Кіраўнік міністэрства юстыцыі Польшчы Яраслаў Говін раней заявіў, што судзіць Ігнаценку будуць «толькі за некаторыя з пастаўленых яму ў віну дзей». У прыватнасці, сумневаў у мінюста Польшчы не выклікаюць толькі абвінавачванні ў карупцыі.

Раней паведамлялася, што на аснове атрыманых з Масквы дакументаў польскія эксперты палічылі, што «частка абвінавачванняў, прадстаўленых у запыце аб экстрадыцыі, якія не датычацца хабарніцтва, абапіраецца на ўжо нядзейныя прававыя норм».

Менавіта з гэтым звязаны доўгі разгляд магчымасці экстрадыцыі расейца.

Былы намеснік кіраўніка падмаскоўнай пракуратуры Ігнаценка ў 2011 годзе стаў фігурантам справы аб падпольных казіно і быў абвешчаны ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. 1 студзеня 2012 года ён быў затрыманы на польскім курорце Закапанэ, куды прыбыў з пашпартам грамадзяніна Літвы разам з жонкай і дзіцем.

У лютым акруговы суд горада Новы-Сонч дазволіў яго экстрадыцыю ў Расею. Апеляцыйны суд у Кракаве ў сакавіку зацвердзіў рашэнне. Канчатковае рашэнне аб экстрадыцыі заставалася за польскім мінюстам.

«Ахвяра» барацьбы двух ведамстваў

Справа аб «крышаванні» сеткі падпольных казіно ў Падмаскоўі была распачатая ў лютым 2011 года. Яна выклікала вялікі рэзананс і прывяла да адкрытага супрацьстаяння паміж Генпракуратурай і Следчым камітэтам Расеі. У рамках расследавання быў арыштаваны шэраг былых работнікаў падмаскоўнай пракуратуры і супрацоўнікаў паліцыі.

Тады ж была ўзбуджаная справа супраць бізнэсмэна Івана Назарава, якога следчыя лічаць арганізатарам сеткі падпольных казіно. Пад падазрэнне трапіў і Ігнаценка, якога абвінавацілі ў заступніцтве Назарава, а таксама пракурор Маскоўскай вобласці Аляксандр Мохаў.

Пазней у СМІ былі апублікаваныя фатаграфіі, на якіх быў відавочна сумесны адпачынак пракурораў і Назарава. Рэвізоры з Генпракуратуры пасля праведзенай праверкі палічылі кантакты пракурораў з бізнэсмэнам Назаравым простым сяброўствам, якое не выходзіць за межы дазволенага.

Cам Назараў звярнуўся да ўладаў з адкрытым лістом, у якім прасіў гарантаваць справядлівы разгляд яго справы, назваўшы сябе «ахвярай палітычнай барацьбы двух сілавых ведамстваў».

СКР восем разоў спрабаваў распачаць справы супраць падмаскоўных пракурораў, але ў канчатковым выніку ўсё пастановы былі адмененыя Генпракуратурай як неабгрунтаваныя.

4 кастрычніка арышты бізнэсмэна Назарава і двух яго кампаньёнаў Марата Мамыева і Алы Гусевай, якія з'яўляюцца ключавымі сведкамі па справе, былі прызнаныя незаконнымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках