28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія, Харватыя, Чарнагорыя падоўжылі санкцыі супраць Лукашэнкі

37
Сербія, Харватыя, Чарнагорыя падоўжылі санкцыі супраць Лукашэнкі

Восем краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, падтрымалі рашэнне аб падаўжэнні санкцый супраць беларускага рэжыму.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан вітала гэтае рашэнне, перадае РІА «Новости».

«Еўрапейскі звяз прымае да ведама і вітае вырашэнні гэтых дзяржаў», - гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ.

Краіны, якія далучыліся, - Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

Варта адзначыць, што ўсе гэтыя краіны, акрамя Нарвегіі, заявілі аб сваім далучэнні да санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі яшчэ ў чэрвені 2012 года.

15 кастрычніка Савет міністраў замежных спраў краін ЕЗ прыняў рашэнне падоўжыць санкцыі да 31 кастрычніка 2013 года ў сувязі з тым, што «не ўсе палітвязні былі вызваленыя, а вызваленыя вязні не былі рэабілітаваныя, а таксама з прычыны адсутнасці паляпшэнняў у сферы павагі да праў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў».

Пры гэтым Савет ЕЗ падкрэсліў сваю прыхільнасць развіваць адносіны з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю, у тым ліку праз ініцыятыву «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі».

У цяперашні час пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕЗ падпадаюць 243 беларускіх чыноўніка, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках