26 красавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Пуціна абверг Лукашэнку

41
Прэс-сакратар Пуціна абверг Лукашэнку

Чуткі пра хваробу расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў назваў «перабольшанымі».

Уладзімір Пуцін працягвае займацца спортам у звычайным рэжыме, а домыслы аб хворай спіне не перашкаджаюць яго працаздольнасці, заявіў ён.

«Сам ён, яшчэ раз паўтараю, як працаваў, так і працуе, і мае намер далей працаваць у тым жа тэмпе. Пры гэтым не мае намеру кідаць свае спартыўныя справы і таму, як у любога спартсмена, у яго можа быць і спіна там крыху захварэць, і рука, і нага - гэта ніколі не перашкаджала яго працаздольнасці», - сказаў Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю газеце «Комсомольская правда».

Пяскоў паведаміў, што Пуцін працягвае займацца спортам у звычайным рэжыме. «Ён плавае, і ў залу ходзіць, ён гэта сам неаднаразова распавядаў», - сказаў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта.

Адказваючы на пытанне, як кіраўнік дзяржавы рэагуе на чуткі пра яго хваробы, Пяскоў адказаў: «Ды ніяк. Мы яму дакладваем пра тое, што пішуць, што кажуць, што абмяркоўваюць. Але, з іншага боку, часта пра нешта разважаюць, што моцна перабольшана ці ўвогуле не адпавядае рэальнасці, таму ён філасофску ўспрымае падобныя дыскусіі».

Ён падкрэсліў, што Пуцін «у курсе і ўспрымае ён гэта цалкам нармальна - трэба ж камусьці пляткарыць, таму ўсё гэта ўспрымаецца з разуменнем».

Па словах Пяскова, напружаны план працы Пуціна на снежань, які ўключае сустрэчу з даверанымі асобамі, пасланне Федэральнаму сходу, вялікую прэс-канферэнцыю, запіс пераднавагодняга звароту да грамадзян, паездку ў Турцыю і працоўныя сустрэчы ў Крамлі і ў Нова-Агарове, натуральны для прэзідэнта і не з'яўляецца адказам на здагадкі аб яго хваробе.

«Вы ведаеце, некалі займацца рознымі адказамі, гэта звычайны працоўны графік, скажам так, канцэнтрацыя ў тым ці іншым месцы паездак, як унутраных, так і замежных. Яна залежыць ад тых ці іншых абставінаў, моманту падрыхтоўкі гэтых мерапрыемстваў, і ў цэлым графіка, таму вось на снежань прыйшоўся такой руцінны графік. А ў цэлым прэзідэнт як працаваў, так і працуе», - падкрэсліў Пяскоў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках