24 красавiка 2024, Серада, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрабачанне-2013» губляе удзельнікаў: на чарзе Грэцыя і Кіпр

10
«Еўрабачанне-2013» губляе удзельнікаў: на чарзе Грэцыя і Кіпр

Грэцыя і Кіпр могуць адмовіцца ад удзелу ў штогадовым музычным конкурсе «Еўрабачанне» з-за крызісу.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на грэчаскую газету «Віма».

Раней з-за фінансавых цяжкасцяў ад удзелу ў конкурсе, які пройдзе ў шведскім горадзе Мальме з 14 па 18 траўня 2013 года, адмовіліся Польшча і Партугалія.

Удзел у конкурсе абыйдзецца Кіпру прыкладна ў 150 тысяч еўра, і Кіпрская радыёвяшчальная карпарацыя вырашае, ці варта траціць гэтыя грошы на конкурс. Кіпр яшчэ не падпісаў дамову з міжнароднымі крэдыторамі (ЕЗ, ЕЦБ і МВФ) - на вызначэнне канчатковых параметраў здзелкі можа спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў, а ўдзел краіны ў песенным конкурсе могуць ускладніць перамовы. Савет дырэктараў радыёвяшчальнай карпарацыі прыме рашэнне па гэтым пытанні на наступным тыдні.

Пытанне аб удзеле ў маючым адбыцца конкурсе абмяркоўвае і кіраўніцтва грэчаскага дзяржаўнага тэлебачання, і пазіцыя Кіпра ў гэтым пытанні будзе вызначальнай - без 12 галасоў, якія Кіпр традыцыйна «па-братэрску і з пачуцця нацыянальнай салідарнасці» аддае грэчаскім выканаўцам, ім цяжка будзе канкураваць з іншымі краінамі , адзначаюць аглядальнікі. Грэцыя толькі аднойчы перамагла на конкурсе - у 2005 годзе перамогу атрымала Алена Папарызу з песняй My Number One. Раней краіна некалькі разоў не ўдзельнічала ў «Еўрабачанні».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках