18 красавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі на 2 гадзіны адключылася мабільная сувязь

55
У Гомелі на 2 гадзіны адключылася мабільная сувязь

Абаненты Velcom у Гомелі пазбавіліся магчымасці карыстацца сотавай сувяззю.

Як паведамілі чытачы charter97.org, у Гомельскай вобласці адсутнічала сотавая сувязь аднаго з найбуйнейшых мабільных аператараў краіны Velcom. Праблемы пачаліся каля 12:00 па беларускім часе.

«У Гомелі ўжо пачаўся «канец свету». Больш за гадзіну, як не працуюць тэлефоны аднаго з найбуйнейшых аператараў сотавай сеткі вэлком», паведаміў чытач.

«Пры наборы з хатняга тэлефона на любы нумар кажуць, што набраны нумар не існуе, а павінны па ідэі казаць, што абанент часова недаступны, служба падтрымкі пастаянна занятая», - абураўся іншы наведвальнік сайта.

У інфармацыйнай службе кампаніі карэспандэнту charter97.org паведамілі, што ў Гомелі сапраўды «былі тэхнічныя непаладкі, але ўсе працы ўжо завершаныя».

Многія чытачы пацвердзілі, што сувязь сапраўды адноўленая, аднак некаторыя карыстальнікі кажуць, што яны да гэтага часу не могуць датэлефанавацца на нумары гэтага аператара.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках