28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты супраць «ушчыльнення» у Магілёве - кожны дзень

18

У горадзе за тры дні прайшло тры стыхійныя мітынгі.

На кожным з іх прысутнічалі каля 100 чалавек, паведамляе «Еўрарадыё».

Людзі незадаволеныя тым, што на месцы бярозавага гаю ў мікрараёне «Юбілейны» збіраюцца пабудаваць дамы. Ніхто з мясцовымі жыхарамі гэта не ўзгадняў, грамадскіх слуханняў не праводзіў.

Людзі збіраюць подпісы. Іх ужо паставілі каля 400 чалавек. Частку подпісаў паслалі мясцовым уладам.

Чыноўнікі і мясцовыя дэпутаты пазбягаюць людзей і не прыходзяць на сустрэчы. Сёння прадстаўнік падрадчыка не здолеў пераканаць людзей у неабходнасці будаўніцтва гэтых дамоў у тым месцы. На многія пытанні ў яго проста не было адказаў.

Людзі збіраюцца і працягваць змагацца супраць ушчыльнення свайго раёна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках