28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Deutsche Welle: Мурсі - вучань Лукашэнкі

47
Deutsche Welle: Мурсі - вучань Лукашэнкі

Ліміт рэвалюцый у Беларусі вычарпаны, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву Reuters.

Сітуацыя ў краіне сапраўды далёкая ад выбухнай, але падзеі апошніх дзён у Егіпце ў дакладнасці паўтараюць абставіны прысваення беларускім кіраўніком дыктатарскіх паўнамоцтваў у 1996 годзе, перадае Deutsche Welle.

«У імя стабілізацыі…»

Дзеянні лідэраў з дыктатарскімі замашкамі нібы прапісаныя па адным сцэнары. Спачатку пад лозунгам «усё для народа» яны атрымліваюць падтрымку на выбарах, а затым забіраюць у грамадзян любую магчымасць кантролю і ўплыву на ўладу.

Усяго праз паўгода пасля абрання прэзідэнтам Егіпета Махамед Мурсі, які прыйшоў на змену зрынутаму ў лютым 2011 года дыктатару Хосні Мубараку, вырашыў змяніць Канстытуцыю пад добрапрыстойнай падставай «стабілізацыі абстаноўкі». Новая Канстытуцыйная дэкларацыя падпарадкуе прэзідэнту ўсе галіны ўлады - выканаўчую, заканадаўчую і судовую, а дэкрэты Мурсі нельга будзе аспрэчыць у судзе.

Праўда, праект Канстытуцыі плануецца вынесці на ўсеагульны рэферэндум, але сама ідэя канцэнтрацыі ўлады ў руках кіраўніка дзяржавы справакавала масавыя пратэсты на традыцыйным егіпецкім Майдане - плошчы Тахрыр ў Каіры.

«Моцная ўлада»

Роўна 16 гадоў таму, праз два гады знаходжання на пасадзе першага прэзідэнта незалежнай Беларусі, Аляксандру Лукашэнку таксама запатрабавалася «моцная ўлада для навядзення парадку ў краіне». Нягледзячы на пратэсты Канстытуцыйнага суда і апазіцыі, 24 лістапада 1996 года Лукашэнка правёў рэферэндум і змяніў Канстытуцыю.

Як толькі апазіцыянеры заявілі аб імпічменце, ён разагнаў парламент, прызначыў «сваіх» «дэпутатаў» і адмысловым указам надаў рэкамендацыйнаму статусу вынікаў рэферэндуму абавязковы характар. Так парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка ператварылася ў прэзідэнцкую. Дэкрэты Лукашэнкі сталі вышэй законаў, а ўся выканаўчая вертыкаль улады падпарадкоўваецца асабіста Лукашэнке. Тым больш што пасля рэферэндуму 2004 года ён можа прызначаць сябе прэзідэнтам незлічоную колькасць разоў.

Ці можна давяраць дыктатарам

Беларусы, якія жывуць на наводшыбе цывілізацыі ў цэнтры Еўропы, - нонсэнс. Яны стаміліся ад адной і той жа асобы, якая захапіла ўладу і не хоча расстацца з ёй. На хвалі гэтай стомы перамены ў краіне могуць адбыцца раптоўна. Іншая справа, хто ўзначаліць краіну, паабяцаўшы «шчаслівую будучыню». Не выключана, што гэта будзе яшчэ адзін дыктатар, калі народ зноў даверыць яму дзейнічаць у імя «навядзення парадку».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках