25 красавiка 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскія лаўрэаты - супраць прэміі міру для ЕЗ

13
Нобелеўскія лаўрэаты - супраць прэміі міру для ЕЗ

Незадаволенасць рашэннем Нобелеўскага камітэта прысудзіць ЕЗ прэмію міру выказалі нобелеўскія лаўрэаты.

Яны запатрабавалі не выплачваць Еўразвязу прэміяльныя ў памеры 8 мільёнаў крон, паведамляе Deutsche Welle.

Тры лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру выказалі незадаволенасць у сувязі з прысуджэннем гэтай прэміі за 2012 год Еўрапейскаму Звязу. Як паведамляе ў пятніцу, 30 лістапада, агенцтва dpa, за паўтары тыдні да афіцыйнай цэрымоніі ўручэння ўзнагароды нобелеўскія лаўрэаты - арцыбіскуп ПАР, 81-гадовы Дэсманд Туту, а таксама Майрыд Магуайр з Паўночнай Ірландыі і Адольфа Перэс Эсківель з Аргентыны накіравалі ў шведскі Нобелеўскі камітэт ліст , у якім выказалі пратэст.

На думку аўтараў паслання, прынятае рашэнне супярэчыць крытэрам, якія заснавальнік прэміі Альфрэд Нобель сфармуляваў у 1896 годзе ў сваім завяшчанні. Лаўрэаты запатрабавалі не выплачваць Еўразвязу прэміяльныя ў памеры 8 мільёнаў крон (924500 еўра).

Рашэнне Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі міру Еўразвязу выклікала негатыўную рэакцыю многіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Нагадаем, сярод кандыдатаў на яе атрыманне быў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў турме.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках