23 красавiка 2024, aўторак, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Беларусь блізкая да ўвядзення «ваеннага камунізму»

37
Аляксандр Ярашук: Беларусь блізкая да ўвядзення «ваеннага камунізму»

Традыцыйныя эканамічныя механізмы па аздараўленні посткрызіснага рэальнага сектара краіны не працуюць.

Кіраўнік «Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў» (БКПД) Аляксандр Ярашук лічыць, што ўзмацненне жорсткасці кадравай палітыкі сведчыць аб тым, што меры, які прымае ўрад, па аздараўленні прамысловасці выключна за кошт эканамічных рэформаў не прыносяць жаданага выніку, піша «Інтэрфакс».

«Мне здаецца, што ўсё тое, што сёння мы назіраем - працоўныя канфлікты на прадпрыемствах паміж адміністрацыяй і працоўнымі з нагоды памеру заработных плат, калі ў кіраўніка няма ні адзінага шанцу павысіць людзям зарплату з-за нізкай эфектыўнасці вытворчасці, - знаходзяцца ў поўнай адпаведнасці з тупіковасцю абранага ўладамі эканамічнага курсу», - заявіў Ярашук.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ўжо распачаты шэраг заканадаўчых мер, якія накіраваныя на ўзмацненне жорсткасці парадку звальнення работнікаў і пагаршаюць іх правы.

«Гаворка ідзе аб тэрміновых працоўных кантрактах, калі чалавек у адпаведнасці з гэтай сістэмай, як мы яе называем «прыгоннага права», проста не можа звольніцца па заканчэнні тэрміну кантракта, нават калі ён знайшоў працу, якая яго больш задавальняе па заробку. У адпаведнасці з логікай сістэмы тэрміновых працоўных кантрактаў можна зрабіць высновы пра тое, як, на думку кіраўніцтва краіны, павінны рэгулявацца працоўныя адносіны, так што не дзіўна, што прагучала гэтая ідэя», - сказаў ён.

«Я ўжо адзначаў, што гэта трацкізм у чыстым выглядзе. У прадстаўленні беларускіх уладаў працоўныя адносіны павінны выглядаць, як прапаноўваў Леў Троцкі: гэта працоўныя арміі, калі ўспомніць гісторыю, мабілізавалі інтэлігенцыю і адпраўлялі працаваць у сяло прымусова. Гэта ваенны камунізм у чыстым выглядзе», - падкрэсліў Ярашук.

Ён выказаў упэўненасць, што ў будучыні вытворчыя канфлікты ў рэспубліцы стануць больш распаўсюджанай з'явай.

«Я не выключаю, што такая сітуацыя можа прывесці да ўзнікнення якой-небудзь масавай незадаволенасці, канфліктаў і акцый пратэсту. Не хачу сцвярджаць, што менавіта так і адбудзецца, але такую верагоднасць фармуе сёння менавіта сама ўлада», - рэзюмаваў Ярашук.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках