28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларусі трэба 7 мільёнаў тон нафты

79
Леанід Заіка: Беларусі трэба 7 мільёнаў тон нафты

Эканаміст не бачыць сэнсу ў перамовах аб тым, як нам атрымаць 22 мільёны тон расійскай нафты ў наступным годзе.

«Нафты Беларусі трэба ўсяго толькі сем мільёнаў тон. І ўсе раптам абмяркоўваюць, як жа нам атрымаць 22 мільёны тон? Трэба сем, а мы хочам 22. Нібы кожны беларус будзе атрымліваць вялізныя даходы ад гэтай расейскай нафты. Нешта няправільна з псіхалогіяй краіны», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org беларускі эканаміст Леанід Заіка.

Са слоў эксперта, прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі ні пра што не могуць дамовіцца:

«Быў час, калі за Кебічам мы куплялі 8-10 мільёнаў тон нафты ў год і не адчувалі ніякіх «комплексаў непаўнавартасці». А тое, што перамовы аб нафтавым балансе на 2013 год павінны прайсці на «найвышэйшым» узроўні, сведчыць пра тое, што прэм'ер-міністры наогул нічога не могуць зрабіць. Беларускі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сказаў, што ён сам будзе дамаўляцца - і не дамовіўся. Дзмітрый Мядзведзеў вось таксама не можа гэтае пытанне абмяркоўваць. Трэба, каб яно развязвалася з Уладзімірам Пуціным».

Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам сапраўды патрэбная, але не для абмеркавання паставак нафты, мяркуе эканаміст:

«Увогуле, сустрэча ім патрэбная і вельмі неабходная - але да нафты яна не будзе мець ніякага дачынення. Яна будзе мець дачыненне да будучыні Расеі і Беларусі», - дадаў Леанід Заіка.

Нагадаем, чарговае кола перамоў з РФ аб нафтавым балансе на 2013 год на ўрадавым узроўні, якое Менск разлічваў правесці ў канцы мінулага або ў пачатку гэтага тыдня, не адбылося. Беларускія перамоўнікі чакаюць, што дыялог з РФ прадоўжыцца на найвышэйшым дзяржаўным узроўні.

Расейская старана адмовілася ад новых перамоў на ўрадавым узроўні, адзначыўшы актуальнасць прапаноў аб аб'ёмах пастаўкі нафты ў 2013 годзе, якія былі зробленыя на перамовах 19-20 лістапада - 18 млн тон. Пазіцыя беларускай стараны не змяняецца: Менск разлічвае на імпарт 23.000.000 тон расейскай нафты.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках