18 красавiка 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Akute - лепшы музычны гурт 2012

29
Akute - лепшы музычны гурт 2012

Малады магілёўскі гурт Akute прызнаны лепшым у гэтым годзе паводле звестак музычнага партала Tuzin.fm.

Пра гэта БелаПАН паведаміў рэдактар сайта Сяргей Будкін.

«Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 года. З пастановы рэдакцыі лепшым гуртом года прызнаны Akute, - адзначыў Будкін. - У гэтым годзе магілёўскі гурт засведчыў надзвычайную актыўнасць. У лютым выйшаў у свет альбом Krou EP, у красавіку яны выдалі свой другі студыйны дыск «Не існуе», які быў станоўча прыняты як публікай, так і экспертамі, а скончылі - дыскам Iholki. Як вынік - іх сольныя выступы ў гэтым годзе заўсёды збіралі аншлагі».

Рэдактар сайта дадаў, што ўдзельнікі групы Стас Мытнік, Рома Жыгараў і Павел Філатаў удзельнічалі ў саўндтрэку да фільма «Вышэй за неба», выказалі салідарнасць з забароненай «Крамбамбуляй», выступілі разам з Placebo ў Палацы спорту. Музыкі таксама рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрту 12 снежня, калі ім будзе ўручаная ўзнагарода ад Tuzin.fm.

12 снежня ў менскім клубе Loft будуць падведзеныя вынікі 2012 года. Падчас вечарыны магілёўскія музыкі, якія прызнаныя лепшымі, адыграюць сольны канцэрт. Госцем вечара стане спявачка-бард Паліна Рэспубліка.

У 2009 годзе гурт Akute быў прызнаны «Адкрыццём года» са звесткак партала Tuzin.fm, а ў 2010 іх дэбютны альбом «Дзяўчынкі і космас» стаў другім у спісе лепшых рэлізаў года. Паліна Рэспубліка ў 2011 годзе была прызнаная «Адкрыццём года» ў беларускай музыцы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках