28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат: Беларусь чакаюць праблемы

47
Расейскі дэпутат: Беларусь чакаюць праблемы

Дзмітрый Гудкоў лічыць, што крызіс у Беларусі і Расеі і крызіс у Еўропе - з'явы зусім рознага парадку.

«Трэба разумець, што Еўропа адрозніваецца ад Расеі. Гэта ў нас, калі ты прайграеш, значыць, выбываеш з гульні. А ў іх ідзе пастаянная ратацыя, змена ўлады кожныя чатыры гады. Таму, як заўважаюць многія палітолагі, калі адбываецца крызіс і прасяданне, заўсёды перамагаюць правыя, - заявіў Дзмітрый Гудкоў. - Перамаглі правыя, а не камуністы, не сацыялісты. Але я ўпэўнены, што праз чатыры гады будзе рэванш. Гэта абсалютна нармальна, калі да ўлады прыходзяць то адны, то іншыя. Але пры ўсіх гэтых масавых пратэстах у Іспаніі і ў іншых краінах, у Еўропе людзі ўсё роўна жывуць лепш, чым у нас».

Прагноз па Беларусі ў дэпутата Дзяржаўнай думы ад партыі «Справядлівая Расея» і зусім песімістычны, піша выданне «Новый смысл».

«А вось у Беларусі хутка будуць праблемы. Таму што дзяржаўны капіталізм абсалютна неэфектыўны. Што такое нацыяналізацыя? Гэта забраць у незалежнага прадпрымальніка і аддаць чыноўніку ў адміністрацыю. Так, прадпрымальнік будзе здабываць прыбытак для сябе, але калі стварыць механізм, увесці, напрыклад, падатак на раскошу, або прагрэсіўны падатак, каб эфектыўна выбудоўваць працу прадпрыемства, ён не будзе лішні раз інвеставаць у яхты. Але ён гатовы вытрымліваць рызыкі эканамічнай канкурэнцыі. А што чыноўнікі могуць? Яны могуць сядзець на трубе і адпілоўваць. І знішчаць канкурэнтаў, маючы ўсе рычагі», - сказаў Гудкоў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках