25 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча цалкам ізалявалі ў турме

40
Статкевіча цалкам ізалявалі ў турме

Да палітвязня не пускаюць святара, да яго не даходзяць лісты і бандэролі.

Палітвязень Мікалай Статкевіч да гэтага часу не трапіў да праваслаўнага святара. Аб адмове ў спатканні са святаром Мікалай Статкевіч казаў яшчэ месяц таму пры сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Тады ж адміністрацыя турмы ў чарговы раз паабяцала дапусціць да палітвязня святара, пры гэтым зноў выкарыстоўваўся шантаж і пагрозы. Але на момант напісання ліста, праз месяц пасля сустрэчы з нунцыем, да святара палітвязня Статкевіча так і не вывелі - святар, па словах прадстаўнікоў адміністрацыі турмы, «у камандзіроўцы».

25 кастрычніка, як паведаміў Мікалай Статкевіч, у турме, нарэшце, уключылі ацяпленне. Пры гэтым, камера, у якой змяшчаецца былы кандыдат у прэзідэнты, «у адрозненне ад турэмнага рэжыму - з каменнай падлогай, і зімой тут не вельмі камфортна».

Жонка палітыка Марына Адамовіч кажа, што ён знаходзіцца ў памяшканні СІЗА, дзе, верагодна, адмыслова зроблена ўсё, каб чалавек адчуваў сябе максімальна цяжка і няўтульна, лягчэй паддаваўся ўздзеянню, ламаўся.

«Цяжка ўявіць сабе бетонную клетку, дзе няма сонечнага святла, не відаць неба і дрэў, і нават пад нагамі толькі бетон. І ўсё гэта - 24 гадзіны ў суткі, штодня, на працягу ўжо 9 месяцаў. А з улікам таго, што адбывалася ў Шклове, то амаль год... », - сказала Марына Адамовіч «Белорусскому Партизану».

А кінадакументаліст Вольга Нікалайчык атрымала назад сваю бандэроль, якую дасылала Мікалаю Статкевічу. Там былі паштоўкі, лісты і кніга даследчыка беларускага фальклору і сімволікі Янкі Крука. Гэта выданне абсалютна легальна прадаецца ў кіёсках «Саюздруку».

«Начальнік турмы № 4 паводзіць сябе вельмі недальнабачна, бо гэта парушэнне праў зняволеных. За гэта прыйдзецца адказваць», - адзначае Вольга Нікалайчык.

12 студзеня 2012 года рашэннем Шклоўскага раённага суда Мікалай Статкевіч быў асуджаны да пераводу на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады, як «злосны парушальнік рэжыму адбыцця пакарання, які не ўстаў на шлях выпраўлення». У той жа дзень ён быў этапаваны ў Магілёў, у турму № 4.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках