28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка працягвае ўзначальваць рэйтынг ВТА

12
Азаранка працягвае ўзначальваць рэйтынг ВТА

Новы адзіночны рэйтынг ВТА, апублікаваны 5 лістапада, працягвае ўзначальваць беларуска Вікторыя Азаранка.

На яе рахунку 10.595 ачкоў. У гэтым годзе Азаранка ўжо ніхто не зможа зрушыць з першага месца ў табелі аб рангах - беларуска абавязкова скончыць сезон у якасці лепшай ракеткі свету, піша БелаПАН.

Другое месца ў рэйтынгу ў расеянкі Марыі Шарапавай (10.045), на трэцяй пазіцыі амерыканка Серэна Уільямс (9.400). Таксама ў дзесятку ўваходзяць: полька Агнешка Радваньска (7.425), немка Ангеліка Кербер (5.550), італьянка Сара Эрані (5.100), кітаянка Лі На (5.095), чэшка Петра Квітава (5.085), аўстралійка Саманта Стосур (4.135) і датчанка Каралін Вазняцкі (3.765).

У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзіць яшчэ адна беларуска - Вольга Гаварцова. Яна займае 57-е месца (1.074).

Парны рэйтынг узначальваюць італьянкі Раберта Вінчы і Сара Эрані (10.030). Гаварцова - 61-я (1.477), Азаранка - 367-я (140).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках