18 красавiка 2024, Чацвер, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы кіяўлян пратэстуюць супраць фальсіфікацый (Фота)

18

Сёння раніцай каля будынку ЦВК Украіны прайшла акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Лідэры апазіцыйных сіл абвясцілі на мітынгу каля Цэнтральнай выбарчай камісіі маніфест з патрабаваннямі да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ЦВК спыніць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў, паведамляе «Корреспондент».

«Мы падрыхтавалі выразны палітычны маніфест з патрабаваннямі да ЦВК і Януковіча, які нясе персанальную адказнасць за тое, што адбываецца фальсіфікацыя колькасці галасоў», - заявіў кіраўнік савета Аб'яднанай апазіцыі «Бацькіўшчына» Арсеній Яцанюк, выступаючы на мітынгу, які сабраў некалькі тысяч прыхільнікаў.

Ён адзначыў, што такая колькасць удзельнікаў акцыі пратэсту сведчыць аб тым, што ўкраінцы гатовыя змагацца і далей супраць цяперашняй улады, якая «крадзе іх галасы і перапісвае вынікі».

«Калі Януковіч будзе і далей красці галасы, як цяпер крадзе, то такі парламент не з'яўляецца паўнамоцным», - заявіў Яцанюк.

У сваю чаргу, лідэр ВА Свабода Алег Цягнібок адзначыў на мітынгу, што «бандыцкая ўлада ўжо паказала, што баіцца людзей, якія гатовыя выходзіць на вуліцу і пратэставаць супраць яе дзеянняў».

«Улада пераканалася, што народ пачынае падымацца», - падкрэсліў ён.

Цягнібок таксама адзначыў важнасць таго факту, што ў Кіеве ні на адной акрузе не перамог прадстаўнік улады.

«Кіеў наш, Кіеў украінскі і ніколі не будзе пад гэтай бандыцкай уладай!» - падкрэсліў лідэр Свабоды.

«Дазвольце нам цяпер сысці для правядзення палітычных кансультацый пад адкрытым небам паміж трыма апазіцыйнымі сіламі (Бацькіўшчына, УДАР і Свабода)», - папрасіў Яцанюк, звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу.

Пасля гэтага Яцанюк, Цягнібок і лідэр УДАРа Віталь Клічко пакінулі сцэну і сышлі ў офіс, размешчаны на 1-м паверсе жылога дома побач з ЦВК. Журналістаў разам з імі не пусцілі.

Як вядома, раней прадстаўнікі апазыцыйных сіл заявілі пра тое, што не выключаюць «абнулення» партыйных спісаў і спісаў мажарытаршчыкаў, а таксама прызнання выбараў несапраўднымі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках