19 красавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палажанка: Калі петыцыю падпішуць тысячы, з рэжымам будзем размаўляць на іншым ўзроўні

41
Палажанка: Калі петыцыю падпішуць тысячы, з рэжымам будзем размаўляць на іншым ўзроўні

Офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага заклікаў прадстаўнікоў урадаў ЕЗ прыкласці намаганні для вызвалення палітвязняў Беларусі.

Тыдзень таму пачаўся збор подпісаў пад зваротам, распаўсюджаным у сацыяльных сетках Інтэрнэту. Аб ходзе падпісання дакумента і надзеі на вынік акцыі «Радыё Свабода» распавяла нявеста Зміцера Дашкевіча Наста Палажанка.

«Не, я не скажу, што петыцыя падпісваецца актыўна. Дастаткова складана. Магчыма, таму, што няма шанцу досыць многім паведаміць пра яе. Крыўдна, бо многія людзі, і я, лічаць, што гэта важна. Бо, па-першае, такія петыцыі падкрэсліваюць перш за ўсё тое, турбуюцца пра гэта звычайныя людзі ці не, ці жадаюць яны зрабіць хоць нешта. Пакуль што вельмі малая колькасць людзей адгукнулася. Вядома, гэта тлумачыцца тым, што не ўсе людзі пра яе ведаюць. Але і тыя, хто ведае, не вельмі актыўныя ў распаўсюдзе гэтага звароту. Я думаю, што калі б пад такімі петыцыямі падпісаліся сотні тысяч чалавек, то з рэжымам можна было б размаўляць пра палітвязняў на іншым узроўні ў любой структуры, як еўрапейскай, так і беларускай. Тут розныя прычыны інэртнасці - ад малой інфармаванасці да няверы ў тое, што гэта дапамога, і да звычайнай абыякавасці - не маю да гэтага дачынення і мне ўсё роўна. Можна было б скласці петыцыю за бакланаў, напрыклад, і я думаю, што яе б падпісала б больш, чым за жывых людзей».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках