23 красавiка 2024, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Times: Рускія, кітайцы і іранцы - за Абаму

44
The Washington Times: Рускія, кітайцы і іранцы - за Абаму

Таму ў амерыканцаў ёсць усе падставы галасаваць не за яго.

Апытанні грамадскай думкі і нефармальныя даследаванні, якія праводзяцца ў розных частках свету, паказваюць, што, калі б замежнікі маглі прымаць удзел у амерыканскіх выбарах, прэзідэнт Барак Абама атрымаў бы ўпэўненую перамогу. Напэўна, ён страціў частку таго глянцу і славы, якімі валодаў чатыры гады таму назад, калі аднаго яго з'яўлення было дастаткова, каб атрымаць Нобелеўскую прэмію міру. Але Абама ўсё яшчэ папулярны за мяжой. Справа ў тым, што многім краінам не падабаецца, калі Белы дом паводзіць сябе актыўна і энергічна, а варожыя дзяржавы абураюцца, калі іх задумы і падкопы зрываюцца дзякуючы амерыканскай моцы. Абама - ідэальны прэзідэнт і для тых, і для іншых. Слабы аўтарытэт і становішча Абамы на сусветнай арэне не выклікаюць зайздрасці у сяброў і часта падаюць удалыя магчымасці ворагам, піша The Washington Times (пераклад - inosmi.ru).

Незгаворлівы расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін бачыць у Абаме перашкоду, якую лёгка пераадольваць, - чалавека, які саступае капрызам і прыхамацям Масквы і абяцае яшчэ больш гнуткасці пасля выбараў. У Міце Ромні Пуцін бачыць чалавека ясна думаючага, які абяцае праяўляць больш цвёрдасці. Яго выбар відавочны.

Абама таксама не з'яўляецца перашкодай для камуністычнага Кітая. Ромні падчас аднаго са сваіх выступленняў на прэзідэнцкіх дэбатах сказаў, што возьмецца за Кітай з-за яго валютных маніпуляцый, а Абама на гэта бязвольна адказаў, што дадзеная ідэя няўдалая, так як Кітай у такім выпадку пачне гандлёвую вайну. Ромні цалкам правільна заўважыў, што падобныя пагрозы з боку Пекіна бессэнсоўныя, паколькі ў выніку КНР панясе большую шкоду, чым мы. Ціхая і пакорлівая пазіцыя Абамы ніколі не паставіць Кітай перад жорсткім выбарам, і гэта падабаецца Пекіну.

Тэгеранскім мулам хочацца працягу неэфектыўнай палітыкі Абамы, а не жорсткіх і энергічных крокаў Ромні па супрацьдзеянні іх ядзернай праграме. Іран на чатыры гады наблізіўся да стварэння ядзернай бомбы, ён таксама працягвае распрацоўку сістэм дастаўкі вялікай далёкасці. Погляд Ірана на перавыбранне Абамы такі: ад дабра дабра не шукаюць. Ісламскай рэспубліцы вызначана не хочацца сутыкацца з адміністрацыяй на чале з Ромні, таму што яна выкарыстоўвае ўсе варыянты процідзеяння іранскай ядзернай праграме, у тым ліку ваенную інтэрвенцыю.

Ізраіль складае выключэнне ў міжнародным кансенсусе за Абаму. Голас Ізраіля не гучны, але значны. Ні адна іншая краіна не пацерпіць больш ад заняпаду Амерыкі, чым яўрэйская дзяржава, і таму Ізраіль з'яўляецца ідэальным барометрам. Калі ізраільцяне ўпэўненыя ў тым, што Злучаныя Штаты празмерна саслаблі, то так яно і ёсць. Бяспека Ізраіля залежыць ад ступені энергічнасці і рашучасці ЗША. Калі амерыканскі прэзідэнт імкнецца дыстанцыявацца ад Ізраіля, адмаўляецца заняць жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Ірана, пляскае ў далоні «Братам мусульманам» у Егіпце, называе палову Ерусаліма «селішчамі» і выступае за «асвенцімскую мяжу» з Палестынскай аўтаноміяй, у ізраільцян з'яўляецца маса падстаў для турботы.

Свет выйграе ад магутнага і дынамічнага лідэрства ЗША. Барак Абама не верыць у гэта, і таму ворагі Амерыкі выступаюць за чарговы чатырохгадовы перыяд яго слабога кіраўніцтва.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках