29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высокарэнтабельныя прадпрыемствы «раскулачаць»

65
Высокарэнтабельныя прадпрыемствы «раскулачаць»

Урад зацвердзіў пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія абавязаны пералічыць у дзяржаўны бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку.

Згодна з пастановай Саўміна ад 1 лістапада 2012 года № 999, гонару ўвайсці ў пералік донараў удастоены 13 прадпрыемстваў, за кошт якіх фонд папоўніцца на Br255,128 млрд.

Найбольш значныя адлічэнні зробяць ААТ «Менскі аўтамабільны завод» - Br63,185 млрд., ААТ «Гомельтранснафта Дружба» - Br52, 413 млрд. і РУП «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» - Br29,413 млрд, піша АФН.

У спіс таксама ўвайшлі ААТ ГТФ «Нёман» Br25 млрд., УП «Белспецзнештэхніка» - Br19,712 млрд., ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» - Br16, 628 млрд., ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання» - Br16,400 млрд., ААТ «Прамагралізінг» - Br15, 339 млрд., ААТ «Лідсельмаш» - Br9,812 млрд., РУП «Белаэранавігацыя»- Br3, 550 млрд., ААТ «Старобінскі торфабрыкетны завод» - Br1,665 млрд., ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» - Br1,182 млрд. і РУП «Менск Крышталь» - Br0,829 млрд.

Характэрна, што свой унёсак у фонд нацразвіцця названым прадпрыемствам можна пералічваць роўнымі долямі штомесяц на працягу 2012 года, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам уступлення ў сілу гэтай пастановы. Паколькі пастанова ўступае ў сілу ў пачатку лістапада, растацца са значнай часткай прыбытку, а дакладней абаротных сродкаў, донарам будзе вельмі няпроста.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках