20 красавiка 2024, Субота, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Нестар выйгралі на старце выніковага турніру АТП

Мірны і Нестар выйгралі на старце выніковага турніру АТП

5 лістапада ў Лондане стартаваў выніковы турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТП).

Пераможцы леташняга турніру ў парным разрадзе беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар у першым матчы групы В перамаглі інтэрнацыянальны тандэм Хорыя Тэкаў (Румынія)/Роберт Ліндстэт (Швецыя) - 4:6, 7:6 (7:1), 12:10. У гэтай жа групе гуляюць яшчэ два дуэта - Джонатан Марэй (Велікабрытанія)/Фрэдэрык Нільсен (Данія) і індыйцы Махеш Бхупаці/Рохан Бапана. Для Мірнага і Нестара гэта будуць заключныя сумесныя спаборніцтвы - у наступным сезоне Максім Мірны будзе гуляць у пары з Хорыей Тэкаў, а партнёрам Даніэля Нестара стане Махеш Бхупаці. Мірны і Нестар гуляюць разам з 2011 года і за гэты час двойчы выйгралі турнір серыі «Вялікага шлема» - адкрыты чэмпіянат Францыі (2011, 2012). Акрамя таго, у іх паслужным спісе яшчэ 7 чэмпіёнскіх тытулаў пад эгідай АТП. Усяго за сваю прафесійную кар'еру Максім Мірны 45 разоў выйграваў парныя турніры з рознымі партнёрамі, паведамляе БелТА.

У групе А цяперашняга выніковага турніру таксама выступяць 4 пары: браты Боб і Майк Браяны (ЗША), Леандэр Паес (Індыя)/Радэк Штепанек (Чэхія), Марсэль Гранальерс/Марк Лопес (Іспанія), Айсам Ульхак Курэшы (Пакістан)/Жан- Жульен Райер (Галандыя).

Пасля завяршэння спаборніцтваў у групах у паўфінал выйдуць па два лепшыя дуэта.

Па такой жа схеме пройдзе і адзіночны турнір:

група А - Новак Джокавіч (Сербія, 1-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Эндзі Марэй (Велікабрытанія, 3), Томаш Бердых (Чэхія, 6), Джо-Вільфрэд Тсонга (Францыя, 8). У стартавым паядынку Марэй абыграў Бердыха - 3:6, 6:3, 6:4.

група В - Роджэр Федэрэр (Швейцарыя, 2), Давід Ферэр (Іспанія, 5), Хуан-Марцін дэль Потра (Аргенціна, 7), Янко Ціпсаревіч (Сербія, 9).

Спаборніцтвы ў Лондане завершацца 12 лістапада, а іх агульны прызавы фонд складае $5,5 млн. Пераможца адзіночнага разраду атрымае ад $830 тыс. да $1,76 млн. (у залежнасці ад колькасці выйгрышаў). Лепшая пара спаборніцтваў стане ўладальнікам ад $125 тыс. да $330 тыс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках