18 красавiка 2024, Чацвер, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Новы год - чатыры выходныя

75
На Новы год - чатыры выходныя

У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у снежні 2012 года і ў 2013 годзе.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 2 лістапада 2012 года № 1000, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Так, працоўны дзень з панядзелка 24 снежня 2012 года пераносіцца на суботу 22 снежня бягучага года, з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня гэтага года.

У 2013 годзе працоўны дзень пераносіцца з серады 2 студзеня на суботу 5 студзеня, з пятніцы 10 траўня на суботу 18 траўня 2013 года.

Прадастаўлена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках