20 красавiка 2024, Субота, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За высокія кошты адкажа... апазіцыянер

8
За высокія кошты адкажа... апазіцыянер

Кіраўніцтва брэсцкага ЦУМа накіравала заяву ў суд, дзе ў якасці адказчыка пазначаны былы кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1 Аляксандр Мельнік.

Прайшло ўжо амаль паўтара месяца пасля «выбараў», але толькі цяпер адміністрацыя гандлёвага аб'екта вырашыла запатрабаваць выбачэнняў за прапанову, якая была размешчана на агітацыйным плакаце Мельніка «Паглядзіце на ЦУМ - ён стаў музеем адных з самых высокіх коштаў», піша ПЦ «Вясна».

Апанентам Аляксандра Мельніка у выбарчай кампаніі быў генеральны дырэктар ААТ «Брэсцкі цэнтральны універмаг» Віктар Валюшыцкі (ён і быў абвешчаны «дэпутатам»), аднак у заяве ў суд юрысты ЦУМа сцвярджаюць, што ў тэксце плаката Мельніка гаворка ідзе не канкрэтна пра Валюшыцкага, яго перадвыбарную праграму, асабістыя і прафесійныя якасці, а «распаўсюджваюцца звесткі, якія ганяць дзелавую рэпутацыю арганізацыі, дзе працуюць 650 чалавек».

Экс-кандыдат у дэпутаты Алесь Мельнік здзіўлены такімі прэтэнзіямі. «У маім агітацыйным плакаце не было пазначана, што гаворка ідзе менавіта пра Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг, паколькі ЦУМ - гэта не толькі згаданае прадпрыемства, - кажа былы прэтэндэнт на «дэпутацкі» мандат. - Мне здаецца, што гэты выпадак-звычайная помста з боку майго суперніка на «выбарах», але ён вырашыў схавацца за заявай у суд ад імя працоўнага калектыву».

Аляксандр Мельнік таксама адзначае, што падчас «выбарчай» кампаніі паводзіў сябе вельмі тактоўна і не дазваляў сабе абражаць канкурэнтаў і рэпутацыю прадпрыемстваў, якія яны прадстаўляюць. Што тычыцца магчымага суда, то экс-кандыдат мае зараз намер больш падрабязна вывучыць асартымент і параўнаць кошты ў ЦУМе і іншых гандлёвых кропках, каб даказаць, што кошты на аналагічныя тавары ў цэнтральным універмагу вышэй, чым у канкурэнтаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках