20 красавiка 2024, Субота, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісы» і «Без білета» праславіліся ў Германіі

8
«Ляпісы» і «Без білета» праславіліся ў Германіі

Адразу два беларускіх гурта трапілі ў зборнік вядомага нямецкага лэйбла Eastblok Music.

Зборнік Lunapark сабраў лепшы за апошнія пяць гадоў рускамоўны рок-мэйнстрым. І прыемна, што ў гэтай кампаніі апынуліся адразу два беларускіх гурта - «Ляпіс Трубяцкі» і «Без білета», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Мы хочам паказаць, што і на ўсходзе Еўропы - у Расеі, Беларусі, Літве - ўмеюць пісаць нармальныя рок-і поп-хіты. Не этна, з якім на Захадзе асацыюецца музыка з Усходняй Еўропы, не арыентаваную на мясцовы рынак эстраду, а якасныя і сучасныя радыйныя песні, - кажа прадзюсер праекта Армін Зіберт, ён жа адзін з кіраўнікоў Eastblok Music.

Дарэчы, гэты зборнік будзе прадавацца на галоўных сусветных рынках.

Па словах Арміна, ён ведае гурт «Без білета» ўжо каля пяці гадоў. І не раз ставіў песні калектыву ў сваіх перадачах на радыё і клубных сэтах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках