29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар: АБСЕ? Сто гадоў не патрэбна!

61
Дыктатар: АБСЕ? Сто гадоў не патрэбна!

Лукашэнка не бачыць ніякай карысці ад дзейнасці АБСЕ.

«Праблема ў тым, што ў ёй былі зацікаўлены Захад і ЗША, калі ім супрацьстаяў магутны СССР. Сёння ім гэтая арганізацыя не патрэбна. А нам, з-за таго, што АБСЕ не выконвае сваіх функцый, таксама яна сто гадоў не патрэбна», - заявіў Лукашэнка ў аўторак журналістам у Менску, піша «Інтэрфакс».

«Такая арганізацыя патрэбна была б, калі б яна прытрымлівалася таго, што дэкларавала пры сваім стварэнні», - дадаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка нагадаў, што ў свой час АБСЕ стваралася як Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. «АБСЕ сёння ніякай бяспекай не займаецца, а супрацоўніцтва ў іх нацэлена на раздрай, на разлад», - сказаў Лукашэнка.

«Якое гэта супрацоўніцтва, калі яны прыехалі ў Беларусь напярэдадні «выбараў» (парламенцкіх ў 2012 годзе - ІФ) з гатовым дакладам, які яны потым агучылі. Сапраўды гэтак жа - з Украінай (з выбарамі ва Украіне - ІФ): былі нарыхтоўкі, балванкі , якія АБСЕ затым агучыла», - адзначыў кіраўнік. Хоць, сказаў ён, «там (ва Украіне - ІФ) поўны разгул дэмакратыі». «Я не ведаю, што толькі яны (Украіна - ІФ) не рабілі, каб дагадзіць АБСЕ і Захаду», - сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў АБСЕ не існуе адзіных выбарчых стандартаў. «Мы з Расеяй, Казахстанам, ды і Украінай настойваем: давайце выпрацуем гэтыя стандарты, каб яны былі адзіныя. Але гэтых стандартаў няма: хто як хоча, так іх і трактуе», - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «СНД (назіральнікі ад СНД - ІФ) зыходзіць з крытэраў, якія бліжэй нам». «Быццам, нармальна атрымліваецца», - адзначыў кіраўнік.

Паводле яго слоў, «гэтыя ацэнкі (СНД - ІФ) процілеглыя ацэнкам АБСЕ». «Таму што яны (АБСЕ - ІФ) спрабуюць навязаць нам свае неіснуючыя стандарты, яны палітызаваныя", - сказаў дыктатар. У якасці прыкладу ён назваў ЗША, якія «пазіцыянуюць сябе, як аплот дэмакратыі». «Прыязджаюць міжнародныя назіральнікі ў ЗША, ім кажуць: ступіце за парог - мы вас арыштуем. А калі б мы так паступілі? Мы ж іх не арыштоўваем», - сказаў беларускі кіраўнік.

Таксама, дадаў ён, «яны (назіральнікі АБСЕ - ІФ) ужо прэтэндуюць на тое, каб падлічваць нашы галасы». «Але гэта ўжо падвойныя, патройныя стандарты, гэта непрымальна», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Мы павінны будаваць сваё жыццё і даваць адпор тым, хто робіць замах на гэты нармальны кірунак - тое, што мы робім у інтарэсах народа», - адзначыў Лукашэнка.

Беларускі дыктатар таксама сумняваецца ў тым, што палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі зменіцца, незалежна ад вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне.

«Я асабліва не спадзяюся, што ў нас у адносінах з ЗША нешта зменіцца. Але мы гатовыя да гэтых змяненняў, калі амерыканцы будуць таксама гатовыя да гэтых крокаў», - адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым дыктатар выказаў меркаванне, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, палітыка амерыканскай адміністрацыі ў дачыненні да Беларусі не зменіцца. «Гэта краіна з велізарнай інэрцыяй, яны ідуць як бульдозер, па ўсім свеце. І рыторыка, якая сёння гучыць, - ёй давяраць не трэба», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках