26 красавiка 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама абраны прэзідэнтам ЗША

185
Барак Абама абраны прэзідэнтам ЗША

Тэлекампаніі СNN і NBC паведамілі пра перамогу Абамы на прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле папярэдніх падлікаў галасоў, Барак Абама здолеў заручыцца большасцю ў 275 галасоў у калегіі выбаршчыкаў, тым самым забяспечыўшы сабе перавыбранне на пост прэзідэнта ЗША. Выбарчыя ўчасткі ў большасці штатаў ужо зачыненыя, але афіцыйныя вынікі выбараў пакуль не абвешчаныя.

«Яшчэ чатыры гады... Гэта здарылася, дзякуючы вам. Дзякуй», - напісаў Абама ў Twitter.

Па дадзеных, якія прыводзяць амерыканскія тэлеканалы, па ліку галасоў выбаршчыкаў з мінімальным адрывам дзеючага прэзідэнта апярэджвае яго канкурэнт-рэспубліканец Міт Ромні, аднак для зыходу выбараў вырашальнае значэнне мае менавіта расстаноўка сіл у калегіі выбаршчыкаў.

Пасля аб'вяшчэння аб перамозе Абамы амерыканскія тэлеканалы паказалі кадры з плошчаў Чыкага - горада, дзе дзеючы прэзідэнт пражыў большую частку жыцця. Людзі, якія чакалі вынікаў выбараў каля экранаў, сустрэлі радасцю навіну аб пераабранні Абамы. Заходнія тэлеканалы транслююць відэакадры з прыхільнікамі Абамы, якія танцуюць, абдымаюцца і вітаюць перавыбранне прэзідэнта радаснымі крыкамі.

Вынік гонкі вызначыўся за апошнюю гадзіну пасля закрыцця выбарчых участкаў на заходнім узбярэжжы і заканчэння падліку галасоў у населеных штатах цэнтральнай частцы ЗША і ўсходу краіны.

У параўнанні з мінулымі выбарамі, Абама «страціў» толькі штаты Індыяна і Паўночная Караліна.

Рэспубліканская партыя захавае за сабой большасць месцаў у ніжняй палаце Кангрэсу: згодна з вынікамі папярэдніх падлікаў CBS News, дэмакраты не здолелі памяняць расстаноўку сіл і заваявалі на выбарах у Палату прадстаўнікоў ЗША толькі 195 з 435 месцаў.

Ромні прызнаў паразу на прэзідэнцкіх выбарах

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі павіншаваў Барака Абаму з перамогай на выбарах.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на аднаго з памочнікаў Барака Абамы.

«Перад Амерыкай стаіць шмат сур'ёзных задач, я жадаю прэзідэнту поспеху ў кіраванні краінай», - звярнуўся Міт Ромні да сваіх прыхільнікаў пасля званка Абаме.

Па дадзеных найбуйнейшых амерыканскіх тэлеканалаў, Абама набраў каля 300 галасоў выбаршчыкаў, забяспечыўшы сабе перамогу. Па дадзеных CNN, у Абамы 303 галасы супраць 203 у Ромні. CBS News і Fox News паведамлялі аб 290 галасах супраць 203. Для перамогі кандыдату ў прэзідэнты ЗША неабходна заручыцца больш чым 270 галасамі выбаршчыкаў. Пры гэтым па ліку галасоў выбаршчыкаў Ромні з мінімальным адрывам абышоў дзеючага прэзідэнта.

На выбарах у Кангрэс ЗША, якія праходзяць адначасова з прэзідэнцкімі, рэспубліканцы і дэмакраты захавалі свае ранейшыя пазіцыі - за Рэспубліканскай партыяй засталася большасць у Палаце прадстаўнікоў, а ў Сенаце колькасную перавагу атрымалі дэмакраты.

Прыхільнікі Барака Абамы святкуюць перамогу на выбарах, фота - Reuters

Напісаць каментар 185

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках