25 красавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Нью-Йорка набліжаецца новы шторм

16
Да Нью-Йорка набліжаецца новы шторм

Мэр Нью-Йорка Майкл Блумберг распарадзіўся закрыць усе гарадскія паркі і пляжы ў сувязі са штормам, якая набліжаееца да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША.

На мінулым тыдні яно ўжо сур'ёзна пацярпела ў выніку ўрагану «Сэндзі».

Па словах кіраўніка горада, гэтая мера ўступіць у сілу ў сераду, 7 лістапада, у 12:00 па мясцовым часе і будзе дзейнічаць як мінімум суткі, піша NEWSru.com.

«Мы не хочам, каб супрацоўнікам службаў экстранага рэагавання даводзілася выцягваць з акіяна тых, хто апынуўся там па ўласным глупстве», - заявіў Майкл Блумберг.

Ён таксама паведаміў, што ўлады маюць намер правесці ў сераду частковую эвакуацыю жыхароў нізінных раёнаў горада. Аднак, па словах мэра, яна не будзе настолькі маштабнай, як напярэдадні ўрагану «Сэндзі»: тады былі прымусова эвакуяваныя каля 375 тысяч нью-йоркцаў.

Некаторыя з іх да гэтага часу не вярнуліся ў свае дамы, якія апынуліся разбуранымі або абясточанымі ў выніку ўдару стыхіі.

Як чакаецца, шторм прынясе з сабой моцнае пахаладанне, дождж, вецер і нават снег. У наступныя сераду і чацвер чакаецца халодны паўночны вецер хуткасцю каля 13 м/сек з парывамі да 20 м/сек. У штаце Нью-Джэрсі і ў Нью-Йорку слупкі тэрмометраў апусцяцца да 4 градусаў вышэй за нуль па Цэльсіі. Такія ўмовы надвор'я захаваюцца да пятніцы, 9 лістапада.

Па апошніх дадзеных, «Сэндзі» забраў у ЗША жыцці як мінімум 113 чалавек, у тым ліку 40 - у Нью-Йорку. Без электрычнасці застаюцца сотні тысяч чалавек на ўсходнім узбярэжжы краіны.

Чакаецца, што на поўнае аднаўленне электразабеспячэння патрэбна будзе яшчэ некалькі дзён. Шкода, паводле папярэдніх ацэнак, можа скласці да 50 млрд даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках