29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы накіраваў Беларусі ноту пратэсту

9
МЗС Літвы накіраваў Беларусі ноту пратэсту

(абноўлена) МЗС Літвы падрыхтаваў ноту пратэсту Беларусі з нагоды інцыдэнту на тэрыторыі амбасады Літвы ў Менску.

Пра гэта паведаміла агенцтва BNS са спасылкай на дырэктара Дэпартамента Палітыкі Усходняга суседства МЗС Эдмінаса Багдонаcа, піша ru.delfi.lt.

«Мы склалі ноту і яна будзе ўручана сёння», - сказаў ён у сераду на пасяджэнні парламенцкага Камітэта па замежных справах.

У ноце звяртаецца ўвага на тое, што гэты выпад супраць амбасады Літвы ў Менску - не першы. Раней будынак амбасады быў абліты фарбай, было знойдзена імітацыйнае выбуховае прыстасаванне.

Па словах дыпламата, які раней быў амбасадарам у гэтай краіне, супрацоўнікам праваахоўных органаў Беларусі пакуль не ўдалося выявіць зламыснікаў. Праўда, у выпадку аблівання фарбай адной з вылучаных беларусамі версій было, што гэта справа рук расейскіх радыкалаў.

На гэты раз, як адзначыў Багдонас, супрацоўнікі амбасады зноў звярнуліся ў Генпракуратуру Беларусі.

Паводле яго слоў, бутэлькі з запальнай сумессю патрапілі ў тую частку будынка, дзе знаходзіліся паліцыянты, якія ахоўваюць амбасаду.

Як стала вядома, па факце закіду літоўскай дыпмісіі ў Менску «кактэйлямі Молатава» распачата справа

«Партызанскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ва ўпраўленні СК па Менску.

Там таксама праінфармавалі, што «маецца відэазапіс таго, як было здзейснена злачынства, на відэазапісы бачныя два цёмных сілуэты. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб перадачы гэтага відэазапісу амбасадай Літвы праваахоўным органам».

Ва ўпраўленні ўдакладнілі, што пакуль што ніхто не затрыманы. На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках