28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая «альтэрнатыва» расейскай нафце?

29
Новая «альтэрнатыва» расейскай нафце?

Беларусь зацікаўлена ў як мага больш хуткім падпісанні міжурадавага пагаднення з Казахстанам у галіне паставак нафты.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

«Рост казахстанскага імпарту ў нашу краіну можа быць забяспечаны за кошт аднаўлення паставак вуглевадароднай сыравіны, нафтапрадуктаў для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах. Гэтаму будзе спрыяць больш хуткае падпісанне міжурадавага пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у рэспубліку Беларусь», - сказаў М.Русы падчас 9-га пасяджэння казахстанска-беларускай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву ў чацвер у Астане.

Заява віцэ-прэм'ера зроблена ў момант, калі вырашаецца пытанне з пастаўкамі расейскай нафты ў Беларусь, перадае «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках