28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы выказаў пратэст у сувязі з атакай на амбасаду

20
МЗС Літвы выказаў пратэст у сувязі з атакай на амбасаду

Літоўскі МЗС выклікаў амбасадара Беларусі Уладзіміра Дражына і выказаў яму пратэст.

«Амбасадару была перададзена просьба падрабязна расследаваць акалічнасці інцыдэнту, супрацоўнічаць у прадастаўленні інфармацыі аб ходзе расследавання інцыдэнту з кампетэнтнымі літоўскімі органамі і забяспечыць бяспеку амбасады Літвы ў Менску», - гаворыцца ў паведамленні літоўскага знешнепалітычнага ведамства, піша «Інтэрфакс».

МЗС адзначае, што Дражын выказаў шкадаванні Беларусі з нагоды таго, што здарылася. «Акцэнтавалася, што расследаванню інцыдэнту, якое праводзіцца па артыкуле аб злосным хуліганстве, надаецца вялікая ўвага. Амбасадар запэўніў, што кампетэнтныя беларускія структуры будуць аператыўна інфармаваць літоўскіх калег аб расследаванні інцыдэнту», - паведамілі ў літоўскім МЗС.

У мінулы аўторак увечары на тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску былі кінутыя дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава», полымя патушылі супрацоўнікі літоўскай паліцыі, якія працуюць у дыппрадстаўніцтве. Партызанскім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Камеры назірання літоўскай амбасады ў Менску не дазволілі разгледзець удзельнікаў нападу.

Пракурор Генпракуратуры Літвы Дарус Валіс у сераду звярнуўся да беларускіх калег з просьбай прадаставіць інфармацыю аб расследаванні выпаду супраць амбасады Літвы ў Менску і прапанаваў неабходную экспертную і прававую дапамогу ў расследаванні.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках