25 красавiка 2024, Чацвер, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне справы Юрыя Данькова падоўжанае

7
Расследаванне справы Юрыя Данькова падоўжанае

Расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да ўладальніка Dankoff Club Юрыя Данькова падоўжанае да 22 снежня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў. Мера стрымання Данькову не змянялася - ён застаецца пад вартай.

Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня. У гэты дзень у Dankoff Club праводзіўся ператрус і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай у канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года падавалі памяшканні ў клубе для заняткаў прастытуцыяй. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Юрыю Данькову было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках