24 красавiка 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ўдзел у «Дзядах» непаўналетняга паставілі на ўлік  

12
За ўдзел у «Дзядах» непаўналетняга паставілі на ўлік  

Уладзіслава Шведа затрымалі перад шэсцем, забралі сцяг і абвінавацілі ў «нецэнзурнай лаянцы».

Але паколькі ён непаўналетні, яго не судзілі, а адправілі на камісію ў справах непаўналетніх. На ёй было вырашана паставіць хлопца на ўлік. Пра гэта сайту charter97.org распавёў сам Уладзіслаў Швед:

«28 кастрычніка я ехаў на «Дзяды». У руках у мяне быў тронак для сцяга, а сам бел-чырвона-белы сцяг быў у кішэні. Выйшаў на станцыі метро «Парк Чалюскінцаў». У пераходзе мяне схапіў за руку чалавек у чорнай вопратцы. Я спрабаваў вырвацца, але тут падышоў другі чалавек у цывільным і ўдваіх яны завалаклі мяне ў памяшканне міліцыі на станцыі метро. Там я праседзеў гадзіну, тым часам мне нічога не казалі, яны толькі абмяркоўвалі паміж сабой, які артыкул на мяне сфабрыкаваць. Прымушалі прысядаць і пляскаць у далоні, смяяліся з мяне. Потым узялі адбіткі пальцаў, выдалі копію пратакола, у якім напісана, што я «брыдкасловіў» і адпусцілі».

Сёння Уладзіслаў прыйшоў на паседжанне камісіі ў справах непаўналетніх. Далей хлопец цытуе гутарку з гэтага паседжання:

- 28 кастрычніка а 10:20 Уладзіслаў Швед ішоў на акцыю «Дзяды». Стоп, а што гэта за «Дзяды»?

- Шэсце ва ўрочышча Курапаты.

- А ты на шэсці гэтыя ходзіш?

- Так.

- На ўлік. Адразу. Чаму брыдка лаяўся?

- Я не лаяўся.

- А тут напісана, што лаяўся. Больш таго, на прапановы прайсці ў пакой міліцыі адказваў «Не пайду!», хапаўся за службовае абмундзіраванне, супраціўляўся і ўжываў сілу.

- За абмундзіраванне я не хапаўся, гэта хлусня. Але я сапраўды казаў «не пайду», таму што ў людзей, якія мяне затрымлівалі, не было формы і пасведчанняў.

У адказ яны абурыліся:

-А ты што ў нас, такі юрыдычна падкаваны?!

Сталі казаць, што бел-чырвона-белы сцяг у нас забаронены. Праўда, потым сышліся на тым, што на «Дзяды» яго прыносіць можна было. Прамывалі мазгі, пагражалі адлічэннем з факультэта практычнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ, паставілі на ўлік і выдалі афіцыйнае папярэджанне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках