20 красавiка 2024, Субота, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненыя працоўныя судзяцца з полацкім вінзаводам

5
Звольненыя працоўныя судзяцца з полацкім вінзаводам

Звольненыя з полацкага вінаробчага завода грузчыкі чакаюць фінальнага паседжання суда.

Праўда, у станоўчым выніку справы ўпэўненыя не ўсе.

– У пятніцу, 9-га лістапада, спадзяемся, будзе апошняе паседжанне, – паведаміў «Салідарнасці» грузчык, адзін з лідараў суполкі Свабоднага прафзвязу Беларускага Віктар Раслякоў. – Паседжанняў адбылося ўжо тры. Моцнае маральнае напружанне, вядома. Сведак дапытваюць па тры гадзіны. Усе хлопцы за нас, увесь час тэлефануюць, цікавяцца, як мы.

Паводле слоў актывіста прафзвязу, у яго і ягонага калегі Зміцера Сянькова няма ўпэўненасці ў станоўчым выніку.

– Мы ведаем, што праўда на нашым боку, і жадаем аднавіцца на прадпрыемстве. Але не ўпэўненыя, што будзе менавіта так, – адзначыў суразмоўца. – Усе ведаюць, за што нас звольнілі з завода. Але справа прывабіла шмат увагі і атрымала розгалас.

Раслякоў адзначае, што наймальнік усяляк перашкаджае рэгістрацыі суполкі СПБ на прадпрыемстве.

– Мы ўжо зарэгістравалі першасную арганізацыю ў Менску. Але нашыя лісты выканаўцу абавязкаў дырэктара прадпрыемства пакуль застаюцца без станоўчага адказу, – канстатуе актывіст прафзвязу. – Былы галоўны інжынер, а цяпер кіраўнік прадпрыемства Сяргей Пракапенка, сцвярджае, што на заводзе няма вольнай плошчы для рэгістрацыі юрыдычнага адрасу. Мы накіравалі яшчэ адзін ліст, гэтым разам у вобласць, з просьбай зарэгістраваць суполку на вінзаводзе.

Нагадаем, што два актывісты СПБ на полацкім вінаробчым заводзе раптоўна пазбавіліся працы. Іх звольнілі «паводле артыкула» нібы за прагулы. Працаўнікі прадпрыемства лічаць нагоду для звальнення надуманай і дамагаюцца справядлівай пастановы суда.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках