28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствы чакаюць росту коштаў і падзення вытворчасці

14
Прадпрыемствы чакаюць росту коштаў і падзення вытворчасці

Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Нацыянальнага банка.

Беларускія прадпрыемствы сігналізуюць пра запаволенне тэмпаў росту попыту, павелічэнне продажных коштаў прадукцыі, рост выдаткаў вытворчасці, недастатковую забяспечанасць абарачальнымі сродкамі.

У верасні 2012 года індэкс бізнэс-клімату, які разлічваецца Нацбанкам паводле вынікаў апытання прадпрыемстваў рэальнага сектара, зменшыўся ў параўнанні са жніўнем на 5,1 пункта да 13,6%. У апытанні прынялі ўдзел 2006 прадпрыемстваў, якія належаць да прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю і іншых тыпаў дзейнасці, паведамляе агенцтва «Бизнес-новости».

Паводле звестак маніторынгу, у верасні 2012 года амаль 40% апытаных прадпрыемстваў заявілі пра рост фізічных аб'ёмаў вытворчасці (продажаў, работ, паслуг). Павелічэнне фізічнага аб'ёму рэалізацыі прадукцыі (уведзеных у дзеянне аб'ектаў) у верасні ў параўнанні са жніўнем канстатавалі 34,8% прадпрыемстваў (у жніўні – 30,7%).

У той жа час 17,8% паведамілі пра запаволенне тэмпаў росту попыту.

Больш за 50% рэспандэнтаў заявілі пра рост выдаткаў вытворчасці. 42,3% - пра павелічэнне продажных коштаў прадукцыі.

Кожны другі ўдзельнік апытання паведаміў пра недастатковую забяспечанасць абарачальнымі сродкамі. Скарачэнне грашовых сродкаў на рахунках канстатавалі прадпрыемствы прамысловасці, транспарту і будаўніцтва.

Сярод асноўных тыпаў узрослых за верасень рызык гаспадарчай дзейнасці значная частка прадпрыемстваў назвала змену попыту, коштаў, адсоткавых ставак, валютнага курсу, пагрозу неплатаздольнасці ці банкруцтвы контрагентаў.

Вераснёвае апытанне Нацбанка таксама паказала, што ў кастрычніку-снежні больш за 20% прадпрыемстваў рэальнага сектара чакаюць значнага замаруджвання росту фізічнага аб'ёму вытворчасці (выкананых работ, продажаў, транспартных паслуг). Яшчэ 19,6% чакаюць запавольвання росту попыту на прадукцыю. Амаль 50% рэспандэнтаў заявілі пра рост коштаў прадукцыі ў астатнія месяцы гэтага года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках