24 красавiка 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не павіншаваў Барака Абаму

110
Лукашэнка не павіншаваў Барака Абаму

Беларускі дыктатар «помсціць» за старыя крыўды.

І прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч ужо паспелі павіншаваць Барака Абаму. А вось беларускі дыктатар маўчыць. Кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі раіць не спяшацца з высновамі. У інтэрв'ю «Еўрарадыё» ён адзначыў, што ў 2008 годзе Лукашэнка павіншаваў Абаму з перамогай на выбарах. А вось прэзідэнт ЗША ў 2010-м не захацеў віншаваць з «перавыбраннем» Аляксандра Лукашэнку.

«Кіраўнік Белага дома ўстрымаўся ад віншаванняў. А ў дыпламатыі ёсць прынцып узаемнасці. Ён прадугледжвае адпаведную рэакцыю», - заявіў Лёгкі.

Сказаць, што Лукашэнка цалкам праігнараваў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, нельга. 6 лістапада ён патлумачыў журналістам, чаму, у адрозненне ад Абамы, не ходзіць галасаваць датэрмінова. Таксама Лукашэнка параўнаў Злучаныя Штаты з бульдозерам - за інертнасць у знешняй палітыцы.

З паведамленняў на сайце афіцыйнага інфармагенцтва БелТА вынікае, што апошнім з калегаў Аляксандр Лукашэнка віншаваў з перамогай на выбарах свайго сябра, прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Гэта адбылося 8 кастрычніка, роўна месяц таму.

«Я прысвячаю гэтую перамогу табе і нашаму беларускаму народу!» - адказаў на віншаванне расчулены Чавес.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках