25 красавiка 2024, Чацвер, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах раскідалі ўлёткі са Сталіным (Фота)

46

У Курапатах учынены чарговы акт вандалізму. Невядомыя размалявалі «лаву Клінтана», яны таксама раскідалі ўлёткі «Сталін меў рацыю», «Мы байцы АКМ».

АКМ расшыфроўваецца як «Авангард чырвонай моладзі». Пра гэта «Радыё Свабода» праз сацыяльную сетку Facebook паведаміла Ганна Аземша.

Кіраўнік АКМ у Беларусі Зміцер Кудранок, пацвердзіў, што акцыю здзейсніла яго арганізацыя. Ён адзначыў, што акцыя была прымеркаваная да гадавіны Кастрычніцкага перавароту 1917 году.

Акты вандалізму ў Курапатах

У красавіку 2012 невядомыя зламалі крыжы.

У канцы 1990-х гадоў паламалі таблічку на Крыжы Пакуты.

Што да мэмарыяльнага знаку «Ад народу ЗША народу Беларусі ў памяць», было здзейснена дванаццаць выпадкаў вандалізму. У 2002 годзе адрамантаваную «лаву Клінтана» ўсталёўваў у Курапатах амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак.

У снежні 2005 года невядомыя вандалы двойчы апаганілі свастыкай і сатанінскімі надпісамі курапацкія крыжы, помнік загінулым ва ўрочышчы яўрэям і выяву Маці божай Курапацкай мастака Аляксея Марачкіна. Не раз ламалі і крыжы. Не раз па прычыне актаў вандалізму ў Курапатах заводзілі крымінальныя справы, аднак злачынцаў ніколі не знаходзілі. У мінулым годзе напярэдадні «Дзядоў» быў зламаны Крыж Пакуты, актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ аднавілі яго.

У 2008 годзе актывісты КХП БНФ затрымалі двух падлеткаў, якія павалілі некалькі крыжоў на алеі ў Курапатах. Яны выклікалі міліцыю і потым далі паказанні супраць падлеткаў. Бараўлянская міліцыя распачала справу па артыкуле Крымінальнага кодэксу «Апаганьванне гісторыка-культурных каштоўнасцей». Артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. 12 студзеня стала вядома, што міліцыя Бараўлянскага сельскага савета спыніла крымінальны пераслед двух маладых людзей, якіх падазравалі ў разбурэнні крыжоў. Доказаў, якія атрыманыя ў ходзе следства, недастаткова, для таго, каб перадаць справу ў суд і прыцягнуць да адказнасці двух непаўнагадовых навучэнцаў школы і ПТВ.

Грамадзкасць звярнулася да ўлад з заклікам забяспечыць ахову ўрочышча Курапаты, якое з’яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю першай катэгорыі. Аднак у адказ упраўленне ўнутраных справаў Менскай вобласці прапанавала аргкамітэту памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій плаціць за ахову ўрочышча Курапаты.

Курапаты - урочышча пад Менскам, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку - траўні 1988 года ў лясным масіве Курапаты былі знойдзеныя астанкі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасці Зянона Пазняка і грамадскай арганізацыі «Мартыролаг Беларусі».

У чэрвені 1988 года створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах.

У працэсе расследавання ўстаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках