25 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК не знайшоў вінаватых у нападзе на амбасаду Літвы

13
СК не знайшоў вінаватых у нападзе на амбасаду Літвы

Беларускім праваахоўным органам усё яшчэ не прадастаўлены відэазапіс таго, як літоўскую амбасаду закідалі «кактэйлямі Молатава».

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Герасімаў.

«У нас да гэтага часу няма відэазапісу з камеры назірання ў літоўскай амбасадзе, на якой зафіксаваны дадзены інцыдэнт. Мы накіравалі запыт і чакаем адказу ад літоўскага боку», - паведаміў А.Герасімаў.

Ён таксама праінфармаваў, што экспертызы, «прызначаныя наконт канфіскаваных на месцы злачынства аскепкаў шкла, фрагментаў бутэлек і узораў змесціва бутэлек, яшчэ не завершаны».

Па словах А.Герасімава, гэта злачынства яшчэ не раскрытае, «следчыя чакаюць вынікаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія праводзіць міліцыя».

Адказваючы на пытанне аб тым, якія асноўныя версіі ў следства, А.Герасімаў паведаміў, што «адпрацоўваюцца ўсе версіі, праводзіцца ўвесь комплекс аператыўна-следчых і вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія маглі мець дачыненне да дадзенага інцыдэнту».

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на СК, 6 лістапада, у 22 гадзіны 48 хвілін, двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю на тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску.

«Абедзве бутэлькі запалілі, але ўзгаранне было своечасова лакалізавана супрацоўнікамі службы бяспекі амбасады. Шкоды амбасадзе прычынена не было, паколькі абедзве бутэлькі ўпалі на тратуарную плітку», - праінфармавалі ў СК.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб)», расследуе гэтую крымінальную справу УСК па Менску.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках