29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свечкі супраць смяротнага пакарання - ва ўсёй Беларусі

13

Акцыя «Гарады за жыццё - гарады супраць смяротнага пакарання» прайшла 30 лістапада ў шмат якіх краінах свету.

У Менску актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» прыйшлі да касцёла святых Сымона і Алены, паведамляе «Радыё Свабода».

Тут яны запалілі свечкі ў знак пратэсту супраць ужывання ў Беларусі смяротнай кары.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда сказаў: «Мы не выпадкова выбралі менавіта гэтае месца. Смяротная кара - вялікі грэх у хрысціянстве. Таксама недалёка ад гэтага святога месца знаходзіцца следчы ізалятар № 1, дзе ў спецкалідоры выконваюцца жахлівыя прысуды».

Акцыі супраць ужывання такога тыпу пакаранняў прайшлі і ў іншых гарадах краіны, а таксама за мяжой.

Нагадаем, Беларусь вядомая ў свеце не толькі дыктатурай у цэнтры Еўропы, але і тым, што гэта адзіная еўрапейская краіна, дзе да гэтага часу ўжываюць смяротную кару.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках