29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Партманеты» дыктатара пад кіраўніцтвам Пракаповіча

81
«Партманеты» дыктатара пад кіраўніцтвам Пракаповіча

Чыж, Шакуцін, Мартынаў, Машэнскі і Баскін склалі ядро абноўленай Рады развіцця прадпрымальніцтва.

Усяго ў новай Радзе развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі, якую ўзначаліў экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч, 23 чалавекі, піша «Ежедневник».

Буйны бізнес прадстаўляюць Юрый Чыж («Трайпл»), Аляксандр Шакуцін («Амкадор»), Аляксандр Машэнскі («Санта Імпэкс Брэст»), Яўген Баскін («Сервалюкс»), Валянцін Байко («Контэ Спа»), Мікалай Мартынаў («Марка») і Андрэй Паўлоўскі («Біяком»).

Знайшлося месца ў радзе і прадстаўніку замежнага бізнесу. Яго ўвасабляе ў якасці намесніка старшыні Рады генеральны дырэктар «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Навіцкі.

Інтарэсы транспартнікаў прадстаўляе старшыня БАМАП Мікалай Баравы.

Ад драбнейшых бізнэс-аб'яднанняў у раду ўвайшлі Аляксандр Калінін (Беларускі саюз прадпрымальнікаў), Віктар Маргелаў (Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва), Анатоль Харлап (БелАПП) і Аляксандр Швец (Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя).

У ранейшы склад рады ўваходзілі зноў абраны ў яе Яўген Барысаў («Хорда-гідраўліка»). Таксама ў яго ўключаны Мікалай Сілінаў («Альянспласт»), Віталь Кастагораў («Палітэкс»), Віктар Лемяшэўскі («Белінвестгандаль»), Тамара Міжэвіч («Белтрансінфа»), Васіль Астроўскі («Астком-Адзігітрыя») і Сяргей Ускоў («Август»).

У абноўленай радзе будуць працаваць Cергей Пісарык («Беларусбанк») і Сяргей Чайкун (БДУ).

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках