19 красавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння пачынаецца суд над галоўным іўдзеем Беларусі

16
Сёння пачынаецца суд над галоўным іўдзеем Беларусі

Суд Цэнтральнага раёна Менска пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Юрыя Дорна.

Нагадаем, у сярэдзіне верасня было завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Дорна. Яму прад'яўленае абвінавачванне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса, праінфармавалі ў СК.

Дорн абвінавачваецца па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ч. 1, 2 і 3 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў», ч. 3 арт. 377 «Крадзеж або пашкоджанне дакументаў, штампаў, пячатак», ч. 1 арт. 427 «Службовы падлог», паведамілі ў СК.

У канцы сакавіка СК распачаў у дачыненні да Дорна крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ён быў затрыманы. Тады было ўстаноўлена, што Дорн, з'яўляючыся службовай асобай, адказнай за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш $13 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлiгiйнаму аб'яднанню, праінфармавалі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках