16 красавiка 2024, aўторак, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Румыніі перамагаюць левацэнтрысты

3
На выбарах у Румыніі перамагаюць левацэнтрысты

Сацыял-ліберальны саюз на чале з прэм'ерам Віктарам Понтай і кіраўніком Сената Крынам Антанеску атрымаў перамогу на нядзельных парламенцкіх выбарах у Румыніі.

Па дадзеных экзіт-полаў, за левацэнтрыстаў аддалі галасы да 57% румын, якія прынялі ўдзел у галасаванні, паведамляе Euronews.

За Дэмакратычную ліберальную партыю, якая сфармавала Альянс «Правая Румынія» і падтрымлівае прэзідэнта Траяна Бэсеску, прагаласавалі 19% грамадзян.

На думку аглядальнікаў, значны адрыў дазволіць Сацыял-ліберальнаму саюзу атрымаць большасць у парламенце. «Гэта перамога над рэжымам Бэсеску» - паспяшаўся заявіць адзін з яго лідэраў, Крын Антанеску. Тым не менш левацэнтрыстам прыйдзецца суіснаваць у адным палітычным полі з прэзідэнтам, мандат якога заканчваецца толькі ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках