19 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Corriere della Sera: Быць можа, Лукашэнку натхніў Чычыкаў?

20
Corriere della Sera: Быць можа, Лукашэнку натхніў Чычыкаў?

Апошні дыктатар Еўропы ўводзіць прымусовыя меры ў адносінах да работнікаў лесаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Аб гэтым піша Фабрыцыо Драгасей у артыкуле, надрукаваным у газеце Corriere della Sera (пераклад - inopressa.ru).

«Быць можа, Аляксандра Лукашэнку натхніў Павел Чычыкаў, герой «Мёртвых душ» Мікалая Гогаля? - успамінае карэспандэнт часы прыгону. - Навіна заключаецца ў тым, што беларускі кіраўнік, якога і без таго называюць апошнім дыктатарам Еўропы, выдаў указ, які прывязвае работнікаў дрэваапрацоўчых і некаторых будаўнічых прадпрыемстваў да іх месца працы. Яны не могуць звольніцца, не могуць кінуць працу, а значыць, і месца пражывання. А калі яны ўсё ж такі збягуць і будуць схопленыя? На гэтае пытанне адказаў сам Лукашэнка: «Вы будзеце прысуджаныя да прымусовых работ і вернутыя на прадпрыемства». Лукашэнка не хоча, каб беларусы шукалі больш аплатную працу ў Расеі. Пакуль яны павінны здавольвацца заробкам, эквівалентным 150 еўра ў месяц, і чакаць абяцаных павышэнняў», - гаворыцца ў артыкуле.

«Крытыкі беларускага кіраўніка не прамінулі заявіць, што краіна з 9-мільённым насельніцтвам вярнулася да прыгоннага права. Розніца ў адным - у Беларусі працадаўцы не могуць прадаваць работнікаў або закладваць «душы» ў банк, да чаго імкнуўся Чычыкаў, купляючы памерлых сялян, якія яшчэ не былі выкрасленыя з рэестраў», - заключае Фабрыцыо Драгасей.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках