25 красавiка 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнке прыйдзецца асабіста выпрошваць нафту ў Пуціна

21
Лукашэнке прыйдзецца асабіста выпрошваць нафту ў Пуціна

Тэма паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2013 годзе будзе абмяркоўвацца на «саюзным» Саўміне 12 снежня.

Аднак прэм'ерам РФ і РБ Дзмітрыю Мядзведзеву і Міхаілу Мясніковічу не прадастаўленыя паўнамоцтвы на падпісанне балансу паставак нафты з РФ у РБ, піша АФН.

«Не, баланс па нафце - не», - заявіў сёння дзяржсакратар СД Рыгор Рапота, адказваючы на адпаведнае пытанне.

«Абмяркоўвацца гэтая тэма будзе», - дадаў ён.

Такім чынам, Рапота пацвердзіў, што гэтая тэма выйшла на вышэйшы ўзровень у адносінах дзвюх краін.

Беларусь запытвае ў Расеі на 2013 год 23 млн тон нафты, у той час як Расея гатовая паставіць максімум 18,5 млн тон. Але менавіта ад гэтай розніцы шмат у чым залежыць знешнегандлёвае сальда Беларусі і аб'ём паступаемай ў краіну валютнай выручкі.

Лукашэнке, як бы ён гэтага не хацеў, прыйдзецца асабіста абмяркоўваць гэтую тэму з прэзідэнтам РФ Пуціным і выпрошваць у яго 3-5 млн. тон нафты на наступны год. Але пасля паспяховай рэалізацыі растваральнікавай схемы ў гэтым годзе, якая дазволіла Беларусі на падмане Расеі дадаткова зарабіць 1,1-1,5 млрд. даляраў, можна толькі здагадвацца, што Пуцін запатрабуе ад Беларусі і асабіста ад Лукашэнкі ў выпадку згоды пайсці на саступку перад партнёрам па СД, МС і АЭП.

Разам з тым, адмова Пуціна ад выдзялення Беларусі чагосьці звыш заяўленага аб'ёму ў 18,5 млн. тон або ад абмеркавання гэтай тэмы ў цэлым будзе сведчыць аб рэальным стаўленні кіраўніцтва РФ да Лукашэнкі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках