19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ценявы ўрад КХП БНФ ужо дзейнічае

182
Ценявы ўрад КХП БНФ ужо дзейнічае

Такую заяву зрабіў 6 снежня ў варшаўскім Універсітэце Лазарскага лідэр Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк.

«Абавязкова павінна быць нацыянальная альтэрнатыва гэтай уладзе. Калі мы яе не створым, намі могуць маніпуляваць. Я сказаў, што будзе аднаўляцца ценявы кабінет Народнага Фронту. І ён ужо практычна адноўлены і дзейнічае. Проста мы ў палітыцы дзейнічаем зусім іншымі метадамі. І нашым сябрам партыі сказалі: «Не лезьце ў кінакамеры, не балбатаць без патрэбы». Палітыка, асабліва цяпер, — гэта не жарты. І жартаваць тут не можна. І дзейнічаць трэба сур’ёзна», - цытуе Зянона Пазняка «Еўрарадыё».

Напісаць каментар 182

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках