banner1 banner1 banner1

10.12.2012

Тэму зніклых у Беларусі палітыкаў рэанімуе Масква? 30

15:21, — Палітыка

Тэму зніклых у Беларусі палітыкаў рэанімуе Масква?

Тэма зніклых беларускіх палітыкаў падымаецца расейскімі СМІ падчас абвастрэння стасункаў з афіцыйным Менскам.

Аўтар скандальнай кнігі «Расстрэльная каманда», былы начальнік менскага следчага ізалятара Алег Алкаеў у лістападзе таемна прыязджаў у Менск. Спачатку інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках, а 3 снежня на Youtube-канале грамадзянскай кампаніі «Наш дом» было выкладзена відэа: Алкаева вязуць па праспекце Незалежнасці.

У каментары ён пацвердзіў, што прыязджаў у Менск, хоць нямецкае заканадаўства забараняе палітычным уцекачам, а менавіта такі статус мае Алкаеў, які пражывае ў Германіі, наведваць краіну выбыцця, пішуць «Белорусские новости».

Алкаеў працягвае расследаванне

«Паездка была 11-13 лістапада. Два дні. Ноччу прыехаў, ноччу з'ехаў. Вядома, прыязджаў праз Расею», - распавёў Алкаеў.

Паводле яго слоў, галоўнай мэтай прыезду ў Менск была «сустрэча з патрэбнымі людзьмі». «Трэба было падняць пэўныя архівы па справе зніклых. Расследаванне не спыняецца. Зараз працую са сведкамі па гэтых справах», - распавёў былы начальнік СІЗА.

Нагадаем, кніга «Расстрэльная каманда» распавядае аб так званым «эскадроне смерці», якому прыпісваюцца забойствы палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

У 1999 годзе ў Беларусі зніклі без вестак палітык Віктар Ганчар, яго блізкі сябар бізнесмен Анатоль Красоўскі і былы кіраўнік МУС Юрый Захаранка, які сышоў у апазіцыю. Улетку 2000 года знік журналіст Зміцер Завадскі.

Па версіі Алкаева, для забойстваў выкарыстоўваўся пісталет, які захоўваўся ў СІЗА № 1 і быў прызначаны для выканання смяротных прысудаў.

Алкаеў вымушаны быў бегчы з Беларусі і атрымаў прытулак у Германіі, дзе працягвае сваё расследаванне.

Чаму загаварыў Сівакоў?

Тут варта ўзгадаць, што 16 лістапада, гэта значыць ужо пасля візіту Алкаева ў Менск, былы міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Сівакоў у інтэрв'ю газеце «Прессбол» заявіў, што ў знікненні палітыкаў ёсць і яго віна.

Адказваючы на пытанне журналіста, у чым яго больш за ўсё звычайна папракаюць, Сівакоў сказаў: «Напэўна, любы разважны чалавек, які са мной ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі па чутках, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж... Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе».

На гэтую заяву адразу ж адрэагаваў Алкаеў. Ён назваў словы Сівакова сігналам для замежных палітыкаў: «Яго заяву можна лічыць сігналам замежным палітыкам, якія змогуць гарантаваць яго бяспеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на яго жыццё або свабоду трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сведкі».

Калі Крэмль становіца відушчым

Варта таксама адзначыць, што ў 2010 годзе, калі паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Крамлём разгарэлася інфармацыйная вайна, пра зніклых беларускіх палітыкаў раптам успомніў расейскі тэлеканал НТВ. Гэта стала адной з тэм нашумелага серыяла «Хросны бацька».

Тэму знікненняў апанентаў беларускага рэжыму закрануў у сваім нашумелым відэазвароце ў кастрычніку 2010 года і тагачасны прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

Цяпер паміж Менскам і Масквой зноў абвастрыліся супярэчнасці - бакі не могуць дамовіцца аб умовах пастаўкі расейскай нафты ў 2013 годзе.

Былы следчы пракуратуры, а цяпер праваабаронца Алег Волчак не выключае нейкага ўдзелу Крамля ў тым, што непрыемная для Менска тэма «гучных знікненняў» перыядычна ўсплывае ў СМІ.

«Канфлікт з Масквой ідзе, - адзначыў Волчак. - Памятаеце, некалі яшчэ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім блогу параіў Лукашэнке заняцца пошукам зніклых? Такое рэдка калі кажуць саюзнікі адзін аднаму, асабліва па такой балючай тэме. Таму не выключаю, што Алкаева могуць выкарыстоўваць, зліваць яму інфармацыю, дапусцім, каб яна была недзе агучана. Таму што ўнутры Беларусі такую інфармацыю ніхто не агучвае».

Гаворачы аб мэце прыезду Алкаева ў Менск, Волчак адзначыў, што на працягу даволі доўгага часу на таго «выходзяць былыя супрацоўнікі сілавых структур».

«Яны валодаюць інфармацыяй па справах зніклых, хочуць ёю падзяліцца, - мяркуе Волчак. - Ведаю, што некаторыя прыязджалі і размаўлялі з ім у Германіі. Некаторыя ж, напрыклад, не могуць выехаць. Вось для сустрэчы з імі Алкаеў і мог прыязджаць».


Напісаць каментар (30)


Навіны
па тэме

Экспарт

Loading...

          Новости партнеров


Loading...



Надвор'е ў Беларусі

   25.10   26.10 
Брэст Солнечно+5
-3
Солнечно+8
-3
Віцебск Небольшая облачность0
-5
Солнечно+3
-3
Гомель Солнечно+3
-6
Солнечно+5
-4
Гродна Солнечно+4
-3
Солнечно+7
-2
Мінск Ясно+2
-6
Солнечно+4
-4
Магілёў Ясно+1
-6
Солнечно+4
-4

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  25.10.14  26.10.14
EUR13 520,0013 520,00
USD10 690,0010 690,00
RUB255,50255,50

Меркаванне


Хто гаспадар на імперскім базары?

Хто гаспадар на імперскім базары?

Уладзімер Халіп

Памяти всех

Памяти всех

Ирина Халип

Побег из минской тюрьмы

Побег из минской тюрьмы

Дмитрий Дрозд

Лукашэнка як Гіркін

Лукашэнка як Гіркін

Наталля Радзіна

Белорусское «поле чудес»

Белорусское «поле чудес»

Александр Томкович



Учора на сайце:

наведвальнікаў 276401
праглядаў 1671058

Папулярныя навіны

Ля берагоў Швэцыі тоне расейская падводная лодка? (78030)

19.10, 9:12, — Еўропа

Лукашэнка: 400 тысяч утрыманцаў трэба прымусіць працаваць імем рэвалюцыі (53583)

20.10, 13:31, — Грамадства

Лідзія Ярмошына - Еўразвязу: Ды пайшлі вы, Лукашэнка - мой кандыдат (45860)

22.10, 17:08, — Палітыка

«Дармаеды» будуць плаціць штраф $1000 у год? (42301)

24.10, 9:22, — Грамадства

Фотафакт: Двойчы «пахаваная» снайперка з Барысава на мітынгу ў Маскве (39021)

18.10, 18:30, — Украіна

Супрацоўнік ДАІ «падрэзаў» кіроўцу і матам прыгразіў пазбавіць яго пасведчання (38975)

23.10, 14:48, — Аўто

МУС ужо прыдумала, каго запісаць у «дармаеды» (38108)

22.10, 15:16, — Грамадства

Выведка ФРГ: «Боінг» у Данбасе збілі прарасейскія тэрарысты (35766)

19.10, 12:47, — Еўропа

Аляксей Мацука: сепаратыстам у Беларусі камфортна (33618)

23.10, 12:17, — Інтэрв'ю

Спецаперацыя ў цэнтры Менска: АМАП затрымаў чатырох чалавек (31676)

18.10, 18:25, — Грамадства

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: